Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Кастрычнік

  • 30 кастрычніка 2020
    Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 6-м пасяджэнні Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай

    Мерапрыемства адбылося 29 кастрычніка 2020 года ў фармаце відэаканферэнцыі. Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

    На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі работы, абмеркаваны існуючыя праблемныя пытанні, вызначаны і зацверджаны планы работы, разгледжаны праект Мемарандума аб сумесных дзеяннях, накіраваных на павелічэнне хуткасці руху кантэйнерных цягнікоў па маршруце Кітай–Еўропа–Кітай.

    У завяршэнні сустрэчы было прынята рашэнне аб далучэнні кампаніі ProRail (Нідэрланды) да Сумеснай рабочай групы ў якасці назіральніка.

    Чытаць далей…
  • 26 кастрычніка 2020
    28 кастрычніка на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя "Дзеці і бяспека"

    Напярэдадні школьных восеньскіх канікул Беларуская чыгунка ўзмоцніць кантроль за выкананнем мер бяспекі непаўналетнімі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Прафілактычныя мерапрыемствы будуць арганізаваны з 28 кастрычніка па 8 лістапада. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

    Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

    Чытаць далей…
  • 20 кастрычніка 2020
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, кастрычнік 2020 (129 выпуск)

    Сёння ў выпуску:

    • З ростам на 30% – вынікі кантэйнерных перавозак за 9 месяцаў.
    • Беларуская чыгунка ў 2021 годзе захавае тарыфную палітыку на ўзроўні 2020 года. 

    • Чытаць далей…
  • 15 кастрычніка 2020
    Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю аблігацый

    Нагадаем, сумесны праект Беларускай чыгункі і ААТ «АСБ Беларусбанк» па выпуску аблігацый для насельніцтва стартаваў 17 чэрвеня 2019 года.

    Асноўная вартасць аблігацый Беларускай чыгункі – іх надзейнасць. Вялікая філіяльная сетка ААТ «АСБ Беларусбанк», які з'яўляецца ўпаўнаважаным брокерам, дазволіць зрабіць аблігацыі даступнымі для пакупнікоў з любой кропкі нашай краіны.

    Набыць аблігацыі можна ў падраздзяленнях ААТ «АСБ Беларусбанк». Пералік пунктаў абслугоўвання, рэжым іх работы размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўпаўнаважанага брокера http://belarusbank.by.

    Чытаць далей…
  • 14 кастрычніка 2020
    Дарагія жанчыны!

    Паважаныя працаўніцы і ветэраны Беларускай чыгункі!

    Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

    Гэты ўрачысты дзень для кожнага з нас прасякнуты асаблівым святлом і цяплом. Паколькі ў свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым сям'я, бацькоўскі дом і мацярынская любоў.

    На беларускай зямлі гэты дзень традыцыйна адзначаецца як агульнанацыянальнае свята, у якое мы аддаём даніну павагі самым родным людзям на Зямлі – нашым дарагім мамам. Гэта свята – сведчанне прызнання неацэннай ролі жанчыны ва ўмацаванні сям'і, выхаванні дзяцей, захаванні духоўных каштоўнасцяў нашага народа, а для мужчын гэта яшчэ адна нагода выказаць вам, мілыя жанчыны, сваё захапленне за дзіўнае ўменне спалучаць прафесійную дзейнасць са сваім галоўным прызначэннем – быць захавальніцамі хатняга ачага.

    Чытаць далей…
  • У мабільнага дадатка «БЧ. Мой цягнік» Беларускай чыгункі – ужо 150 000 карыстальнікаў
    09 кастрычніка 2020
    У мабільнага дадатка «БЧ. Мой цягнік» Беларускай чыгункі – ужо 150 000 карыстальнікаў

    Электронныя сэрвісы Беларускай чыгункі запатрабаваны ў пасажыраў і з кожным месяцам расце іх папулярнасць. Са снежня 2019 года пасажырам даступны бясплатны мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік» і абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ (pass.rw.by). У сучасны момант мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік» на свае прылады ўсталявалі 150 000 чалавек.

    Адзначым, што пасажыры цягнікоў з нумараванымі месцамі ўжо даўно па заслугах ацанілі плюсы электроннай рэгістрацыі пры планаванні паездкі – адсутнасць чаргі ў касу, эканомія часу і прастата афармлення праязных дакументаў. У верасні 2020 года праз мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік» і раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by было аформлена звыш 35% білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі.


    Чытаць далей…
  • У 1,3 разы павялічаны кантэйнерныя перавозкі па Беларускай чыгунцы за 9 месяцаў 2020 года
  • 08 кастрычніка 2020
    Больш за 2,7 мільёна пасажыраў скарысталіся тэрміналамі самаабслугоўвання Беларускай чыгункі

    З пачатку 2020 года 2 742 000 чалавек набылі білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання. Дадзены канал продажаў стаў папулярным і карыстаецца ўзрастаючым попытам у пасажыраў. Так, у верасні 2020 года праязныя дакументы з дапамогай тэрміналаў самастойна аформілі звыш 383 000 чалавек, гэта на 7% больш чым у жніўні 2020 і ў два разы больш (на 110%) у параўнанні з вераснем 2019 года.

    Нагадаем, з сярэдзіны 2019 года на Беларускай чыгунцы пачалося ўкараненне тэрміналаў самаабслугоўвання новага тыпу – з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грашыма і выдачы рэшты, а таксама з выкарыстаннем плацежных картак банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (у тым ліку бескантактавых). Новыя опцыі хутка знайшлі свайго кліента. Цяпер найбольш актыўна тэхналогіямі самаабслугоўвання карыстаюцца пасажыры ў Магілёве, Мінску і Гомелі.

    Тэрміналы самастойнага абслугоўвання сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначных білетных кас. Таксама варта адзначыць, што пры афармленні праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання не збіраецца камісійны збор, гэта значыць, кошт білета ніжэй, чым у касе.

    Чытаць далей…
  • У верасні 2020 года выраслі ўнутрырэспубліканскія перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы
    07 кастрычніка 2020
    У верасні 2020 года выраслі ўнутрырэспубліканскія перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы

    Беларуская чыгунка паводле аператыўных даных у верасні 2020 года перавезла ў мясцовых зносінах парадку 3,15 млн тонаў грузаў або на 2% больш, чым у жніўні.

    Чытаць далей…
  • 01 кастрычніка 2020
    Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняло ўдзел у XLVIII сесіі Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак

    XLVIII сесія Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ) прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі 25-ці чыгуначных кампаній, якія ўваходзяць у склад Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Ігар Шылаў, першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…