Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У жніўні 2020 года на 11% выраслі транзітныя перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы

11 верасня 2020

Беларуская чыгунка паводле аператыўных даных у жніўні 2020 года перавезла ў транзітных зносінах каля 2,5 млн тон грузаў або на 11% больш, чым у ліпені.

Асноўнымі грузамі з'яўляліся каменны вугаль, нафтапрадукты, жалезная руда, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, збожжа, а таксама грузы ў кантэйнерах. У параўнанні з папярэднім месяцам павялічыліся перавозкі каменнага вугалю, нафтапрадуктаў, руды, збожжа, цукру і інш.

Найбольшыя аб'ёмы транзітных перавозак ажыццяўляліся ў зносінах з Расіяй (1,9 млн тон – рост на 13% да мінулага месяцу), у тым ліку з Калінінградскай вобласцю (0,7 млн ​​тон – рост на 10%), Латвіяй (0,4 млн тон – рост на 56%) і Казахстанам (0,4 млн тон – рост на 2%).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год