Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларускай чыгункі завяршаюць уборку ўраджаю збожжавых культур

19 жніўня 2020

У складзе Беларускай чыгункі дзейнічаюць шэсць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: «Рачкавічы», «Свіцязь», «Радзежскае», «Авангард», «Выдрэя» і «Улішыцы-Агра».

У цяперашні час убрана ўжо 86,2% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур або больш за 8,3 тысяч га, намалочана 34,2 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 40,8 ц/га (у 2019 годзе – 38,1 ц/га ). Сярэдняя ўраджайнасць па Рэспубліцы Беларусь у 2020 годзе – 37,5 ц/га.

У сельскагаспадарчых прадпрыемствах «Рачкавічы» і «Радзежскае» ўборка збожжавых і зернебабовых культур завершана. У лідэрах па ўраджайнасці СГП «Рачкавічы» – 54,8 ц/га і «Авангард» – 50 ц/га.

У перыяд уборкі ўсебаковую дапамогу сельгасарганізацыям аказваюць прадпрыемствы Беларускай чыгункі.

Акрамя таго, у сельскагаспадарчых прадпрыемствах БЧ працягваецца нарыхтоўка травяных кармоў для буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавы перыяд. Ужо назапашана 21,6 тысяч тон кармавых адзінак (53,1% да плана): 2050 тон сена (59,4% да плана), 970 тон сіласу (1,2% да плана), 72,7 тысяч тон сенажу (120% да плана). На адну ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 17,61 цэнтнера кармавых адзінак, што на 3,74 цэнтнера кармавых адзінак больш, чым у мінулым годзе і на 4,39 перавышае паказчык па краіне.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год