Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні навучальнага года Беларуская чыгунка ўзмоцніць кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту

21 жніўня 2020

З 24 жніўня па 7 верасня Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека». Яе мэта – напярэдадні навучальнага года прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх.

Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Будзе ўзмоцнены кантроль з боку ўсіх падраздзяленняў Беларускай чыгункі. Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу ад чыгункі.

Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

У мэтах забеспячэння грамадскага парадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту на 109 прадпрыемствах БЧ створаны добраахвотныя дружыны. За 6 месяцаў 2020 года іх работнікамі ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і Ваенізаванай аховай праведзены каля 3 тыс.рэйдаў, адпрацаваны больш за 290 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры. Таксама арганізавана больш за 2 тыс. выступленняў па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. Ахоп насельніцтва склаў каля 93 тыс. грамадзян, больш за 53 тыс. з якіх – непаўналетнія. Распаўсюджаны больш за 18 тыс. прафілактычных памятак.

У рамках тэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі грамадзян у першым паўгоддзі гэтага года Беларускай чыгункай пабудавана 6 пешаходных пераходаў, зроблены капітальны рамонт 19 пасажырскіх платформаў і 17 пешаходных пераходаў, капітальны рамонт 10 і асфальтаванне на 123 чыгуначных пераездах, палепшана асвятленне на 43 пасажырскіх платформах і 42 чыгуначных пераездах, устаноўлена 240 плакатаў па мерах бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Нягледзячы на ўсе прымаемыя меры, з пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 63 выпадкі невытворчага траўматызму. Гэта на 7 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпела 63 чалавекі (3 з іх – непаўналетнія): загінула 42 грамадзяніна і 21 траўміраваны. Каля 40% пацярпеўшых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Памятайце! Чыгунка – гэта крыніца павышанай небяспекі. Не пакідайце дзяцей адных і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей, не хадзіце па чыгуначных пуцях, не перахадзіце іх у неўстаноўленых месцах. Таксама забараняецца перабягаць пуці перад цягніком, які прыбліжаецца, скакаць з платформаў, падлазіць пад рухомы састаў, катацца на кабінах і дахах маторвагоннага рухомага саставу і лакаматываў, класці на пуці староннія прадметы, кідаць камяні ў рухомы састаў, карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне. Выконванне гэтых простых правілаў выратуе жыццё вам і вашым блізкім.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год