Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за 8 месяцаў 2020 года перавезла ўнутры рэспублікі больш за 23 мільёны тон грузаў

31 жніўня 2020

Беларуская чыгунка за 8 месяцаў 2020 года перавезла ўнутры рэспублікі паводле аператыўных звестак 23,1 млн тон грузаў або 102,3% да аналагічнага перыяду 2019 года.

Асноўную наменклатуру грузаў склалі: будаўнічыя, лясныя, нафтавыя грузы, цэмент, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні і інш.

Пагрузка ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах за 8 месяцаў вырасла на 0,6 млн тон да аналагічнага перыяду 2019 года.

Паводле аператыўных звестак у жніўні 2020 года ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах па тэрыторыі Беларусі перавезена на 0,9% больш грузаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года, пагрузка павялічылася на 27 тыс. тон.

Пры гэтым у жніўні 2020 года ва ўсіх відах зносін паводле папярэдніх ацэнак перавезена 11 млн тон грузаў або на 0,3 млн тон больш чым у ліпені 2020 года.

Беларуская чыгунка гатова выканаць усе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку грузаў як унутры рэспублікі, так і за яе межамі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у раздзеле «Грузавыя перавозкі» .


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год