Беларуская чыгунка інфармуе: графік руху цягнікоў, якія ідуць у напрамку Мінск–Брэст, адноўлены ў поўным аб'ёме
31 жніўня 2020
31 жніўня 2020 года ў 03:02 гадзіны графік руху пасажырскіх цягнікоў, якія ідуць у напрамку Мінск–Брэст, адноўлены ў поўным аб'ёме.
Нагадваем, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я 30 жніўня з 19 гадзін на перагоне Памыслішча–Фаніпаль (напрамак Мінск–Брэст) для забеспячэння бяспекі была абмежавана хуткасць руху цягнікоў усіх катэгорый. Пасажырскія цягнікі з Мінска ў напрамку Брэста ішлі са спазненнем ад 10 мінут да 1 гадзіны, а ў зваротным напрамку – ад 10 да 40 мінут.
Беларуская чыгунка прыносіць свае прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2020 год