Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала пераканаўчую перамогу ў 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса

02 сакавіка 2020

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў сваёй групе ў 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. На другім месцы — Дэпартамент па авіяцыі, трэцяе месца прысуджана камандзе Гомельскага вагонабудаўнічага завода. Спаборніцтвы прайшлі 28 лютага—1 сакавіка на «Фізкультурна-аздараўленчай базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Зялёны бор» шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу «Мінск Арэна». Гонар чыгуначнікаў адстойвалі 21 прадстаўнік беларускай магістралі. Яны спаборнічалі ў 6 дысцыплінах: гіравым спорце, більярдзе, валейболе, настольным тэнісе, шахматах і кросе.

Чыгуначнікам не было роўных у гіравым спорце, валейболе і кросе. У більярдзе, настольным тэнісе і шахматах каманда БЧ заваявала другія месцы. У выніку ў Беларускай чыгункі 1-е агульнакаманднае месца.

У асабістым першынстве ў гіравым спорце ў вагавой катэгорыі да 80 кілаграмаў першае месца заняў прыёмшчык цягнікоў станцыі Жлобін Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Міхальцоў, у вагавой катэгорыі звыш 90 кілаграмаў лепшы вынік прадэманстраваў саставіцель цягнікоў станцыі Брэст-Усходні Брэсцкага аддзялення чыгункі Аляксандр Глушчанка. Сярод шахматыстаў лепшым стаў вартаўнік санаторыя «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення БЧ Уладзімір Голубеў. У настольным тэнісе вызначыўся намеснік начальніка па рамонце Магілёўскага вагоннага дэпо Магілёўскага аддзялення чыгункі Аляксандр Палітаеў. У кросе сярод жанчын ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў першай фінішавала інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Таццяна Кавалёнак, сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў перамогу атрымаў электрамеханік Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Баранавіцкага аддзялення чыгункі Аляксандр Кошур, ва ўзроставай катэгорыі звыш 35 гадоў самым хуткім стаў майстар участка лакаматыўнага дэпо Магілёў Магілёўскага аддзялення БЧ Аляксандр Бондараў.

Трэба адзначыць, што з 2008 года зборная каманда Беларускай чыгункі штогод становіцца пераможцам рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год