Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны!

06 сакавіка 2020

Напярэдадні самага пазітыўнага свята года дазвольце ад усёй душы падзякаваць вам за тое, што вы ёсць. Мілыя спадарожніцы, надзейныя калегі, родныя палавінкі нашых лёсаў – без вас немагчыма было б ажыццявіць самыя запаветныя мары, зрабіць гэты свет лепш і дасканалей. Без вашай падтрымкі і жыццёвай мудрасці не будуецца сям'я, без абаяння, любві і шчырай размовы няма гармоніі ў душы, а без адказнасці і патрабавальнасці – не спорыцца работа. У гэтым свеце ўсё адбываецца дзеля вас і заўсёды разам з вамі, усе подзвігі і здзяйсненні, дасягненні і вынікі...

Пачатак вясны – гэта раннія рассветы, цёплыя прамяні сонца, а яшчэ – сакавітыя фарбы першых вясновых кветак, што абуджаюць усмешкі на вашых чароўных тварах. Мы стараемся радаваць вас круглы год, але напярэдадні гэтага цудоўнага вясновага свята асабліва хочацца дарыць самыя лепшыя словы, здзяйсняць добрыя ўчынкі, акружаць вас клопатам і ўвагай. На беларускай магістралі работаюць амаль 26 000 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва – трэць ад вялікага і дружнага калектыву чыгуначнікаў. Жадаем, каб кожная з вас была паспяховая і своечасова атрымлівала прызнанне сваіх заслуг і павагу калег, адчула шчасце мацярынства, радавалася першым крокам сваіх дзяцей і ўнукаў і заўсёды адчувала цяпло сямейнага ачага.

Мілыя жанчыны! Будзьце здаровыя, жывіце лёгка і напаўняйце кожны дзень энергіяй і пазітывам. А мы, мужчыны – заўсёды будзем побач з вамі.

Са святам, радасці вам і вашым блізкім!!!


Начальнік Беларускай чыгункі   У. М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў          В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                      С.П.Гогалеў


Да спісу навін за 2020 год