Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З запускам новых сэрвісаў Беларускай чыгункі доля продажу білетаў праз інтэрнэт вырасла да 30%

18 лютага 2020

У 2019 годзе кожны 4-й білет на цягнікі з нумараванымі месцамі быў аформлены праз інтэрнэт. У цэлым па выніках 2019 года было прададзена 3,2 млн электронных білетаў, што склала 25% ад усіх білетаў на цягнікі Беларускай чыгункі з нумараванымі месцамі.

Пры гэтым, у снежні 2019 года доля продажу электронных праязных дакументаў вырасла да 30%. Гэта звязана ў тым ліку і з пачаткам шырокага выкарыстання афіцыйнага мабільнага дадатка «БЧ. Мой цягнік», якое стала даступным для cпампоўкі на платформах Android і iOS з 2 снежня мінулага года. Таксама на карпаратыўным сайце www.rw.by запрацаваў абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам», у якім з'явілася магчымасць аформіць праязныя дакументы непасрэдна пры праглядзе раскладу без пераключэння на іншыя рэсурсы. Па выніках студзеня 2020 года было аформлена больш за 270 000 электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, доля продажу таксама склала 30%.

Дадатковым стымулам для выкарыстання новых рэсурсаў стала адмена з 1 снежня 2019 года камісійнага збору пры афармленні электронных білетаў. Гэта значыць, электронны білет з электроннай рэгістрацыяй цяпер абыходзіцца пасажырам танней, чым пры куплі ў білетнай касе.

Варта адзначыць, што з дапамогай мабільнага дадатка «БЧ. Мой цягнік» і новага раздзелу «Паслугі пасажырам» на афіцыйным сайце rw.by упершыню стала магчымым набываць электронныя білеты на цягнікі з ненумераванымі месцамі. У снежні–студзені было прададзена больш за 40,7 тысяч электронных білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній.

Зручнай опцыяй для пасажыраў, якія штодня карыстаюцца дадзенымі цягнікамі для паездак, да прыкладу, на работу стала магчымасць аплаціць праз дадатак паездкі адразу на ўвесь рабочы тыдзень, а затым – па меры неабходнасці актываваць іх.

Далейшая работа Беларускай чыгункі па ўдасканаленні электронных каналаў продажу праязных дакументаў будзе накіравана на зняцце абмежаванняў па электроннай рэгістрацыі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год