БЧ прапануе скідку да 25% пры куплі «цэлага купэ» у вагоне СВ
08 студзеня 2020
З 9 студзеня па 31 мая 2020 года Беларуская чыгунка прапануе дадатковую скідку да 25% (у залежнасці ад адлегласці накіравання) пры афармленні «цэлага купэ» у вагоне СВ адным пасажырам.
Кошт сэрвісных паслуг (пасцельная бялізна і набор харчавання) спаганяецца за праезд аднаго пасажыра.
Скідка будзе дзейнічаць у цягніках, якія курсіруюць у міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй (акрамя цягніка № 2/1 Минск–Масква). Пры прадастаўленні дадзенай скідкі не будуць прымяняцца іншыя скідкі (глыбіня продажу, пры адначасовым афармленні праязных дакументаў у кірунку «туды і назад»).
Афармленне праязнога дакумента ажыццяўляецца на адным бланку і толькі ў чыгуначных касах.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ