Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка далучылася да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

18 снежня 2019

18 снежня ў рамках акцыі «Нашы дзеці» кіраўніцтва Беларускай чыгункі сустрэлася з навучэнцамі Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

У цяперашні час у школе-інтэрнаце навучаюцца 87 вучняў (інваліды дзяцінства па слыху) ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у асноўным з малазабяспечаных сем'яў.

Чыгуначнікі павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам, а Дзед Мароз і Снягурка ўручылі салодкія падарункі, прадастаўленыя прафсаюзным камітэтам Упраўлення БЧ. Творчыя калектывы сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў падарылі выхаванцам святочную культурную праграму. Перад рабятамі выступілі ўдзельнікі Заслужаных творчых калектываў Рэспублікі Беларусь: ансамбль эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі» і цыркавая студыі «Белая Русь».

У сваю чаргу выхаванцы школы-інтэрната прэзентавалі чыгуначнікам навагоднюю кампазіцыю, зробленую сваімі рукамі.

Як адзначыў у сваім выступленні намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, Беларуская чыгунка традыцыйна ўдзельнічае ў дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Ужо шосты год запар Упраўленне магістралі напярэдадні Новага года сустракаецца з выхаванцамі Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната і дарыць ім падарункі. Таксама ў гэтым годзе па хадайніцтве БЧ рашэнне аб аказанні спонсарскай дапамогі дзецям з Ждановіцкай школы-інтэрната ў рамках сваёй дабрачыннай праграмы прыняла АТ «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія Еўразійскі чыгуначны альянс» (ОТЛК ЕРА), у склад якой уваходзяць чыгуначныя адміністрацыі Расіі, Казахстана і Беларусі з доляй удзелу па 33,33%. ОТЛК ЕРА будзе выдзелена 500 тысяч расійскіх рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.

Для арганізацый Беларускай чыгункі ўжо стаў добрай традыцыяй удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Штогод чыгуначнікі наведваюць падшэфныя ўстановы, аказваюць ім спонсарскую дапамогу, арганізоўваюць канцэртныя праграмы. У гэтым годзе навагодні дабрачынны марафон працягнецца з 9 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года. За час правядзення акцыі «Нашы дзеці» чыгуначнікі плануюць наведаць больш за 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, шматдзетныя і малазабяспечаныя сем'і і аказаць матэрыяльную дапамогу больш за 2,5 тысячам дзяцей.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год