30 снежня цягніком № 704 у зносінах Мінск–Віцебск зробіць паездку 3-мільённы Інтэрнэт-пасажыр
30 снежня 2019
Сёння на станцыі Мінск-Пасажырскі намеснік начальніка пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Дзяніс Танканог уручыў 3-мільённаму Інтэрнэт-пасажыру імянны сертыфікат, які пацвярджае яго статус.
3-мільённы электронны білет быў набыты 29 снежня ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» афіцыйнага сайта Беларускай чыгункі.
Гэта падзея зафіксавана на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў БЧ у выніку маніторынгу, які Беларуская чыгунка праводзіць з пачатку 2019 года.
3-мільённы Інтэрнэт-пасажыр адправіўся 30 снежня бягучага года ў 15:15 цягніком № 704 у вагоне № 3 з Мінска ў Віцебск.
Павіншаваць 3-мільённага Інтэрнэт-пасажыра і ўручыць яму памятны падарунак ад Беларускай чыгункі прыйшлі Дзед Мароз і Снягурачка.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год