Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркуюць кіраўнікі чыгунак Беларусі і Латвіі

04 лістапада 2019

5–6 лістапада ў Рызе (Латвійская Рэспубліка) пройдзе рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава са старшынёй праўлення ДАТ «Латвійская чыгунка» Марысам Клейнбергсам.

Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і вынікі працы за 9 месяцаў 2019 года ў перавозках грузаў, кантэйнераў, пасажыраў паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, а таксама намецяць меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё.

Супрацоўніцтва Беларускай чыгункі і ДАТ «Латвійская чыгунка» накіравана на захаванне і нарошчванне аб'ёмаў грузавых перавозак, развіццё чыгуначнай інфраструктуры і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій.

Па выніках працы за 9 месяцаў 2019 года аб'ём перавозак грузаў праз чыгуначны памежны пераход Бігасава–Індра ў абодвух напрамках склаў 18,4 млн тон. У тым ліку павялічаны экспарт грузаў з Беларусі.

Добрым прыкладам супрацоўніцтва дзвюх чыгуначных адміністрацый можна назваць праект кантэйнернага цягніка «ZUBR», які дзейнічае з верасня 2009 года.

Кантэйнерным цягніком «ZUBR» (сумесны праект чыгунак Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Украіны і Беларусі) па выніках працы за дзевяць месяцаў 2019 года ў зносінах Беларусь–Латвія перавезена 4,9 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

Будзе нададзена ўвага вынікам курсіравання грузавога экспрэс-цягніка «Мінск–Рыга». За 9 месяцаў 2019 года з Рэспублікі Беларусь у рамках праекта было адпраўлена 125 цягнікоў.

Перавозка пасажыраў у зносінах Беларусь-Латвія ажыццяўляецца цягніком № 87/88 Мінск-Рыга беларускага фарміравання і № 32/31 Кіеў–Мінск–Вільнюс–Рыга фарміравання АТ «Укрзалізныця», у састаў якога ўключана бесперасадачная група вагонаў Беларускай чыгункі напрамкам Мінск–Рыга. За 9 месяцаў 2019 года міжнародныя перавозкі пасажыраў у зносінах з Латвіяй дадзенымі цягнікамі склалі 15,5 тыс. пас.

Улічваючы правядзенне ў 2021 годзе Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у г. Мінску і г. Рызе Уладзімір Марозаў і Марыс Клейнбергс плануюць падчас сустрэчы абмеркаваць пытанні, звязаныя з арганізацыяй перавозкі балельшчыкаў у перыяд правядзення спартыўнага форуму па маршруце Мінск–Рыга–Мінск.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год