Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сёння ў Мінску адбылося адкрыццё 71-га пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

15 кастрычніка 2019

71-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці праходзіць у Мінску 15–16 кастрычніка. Беларуская чыгунка выступае арганізатарам дадзенага форуму.

У сталіцы Беларусі сабраліся члены Савета – кіраўнікі чыгуначных адміністрацый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. Таксама асацыяваныя члены Савета – кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Фінляндыі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце, кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літвы, Эстоніі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Назіральнікі пры Савеце – прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД. Узначальвае пасяджэнне Старшыня Савета, генеральны дырэктар – старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» Алег Белазёраў.

На пасяджэнні Савета прысутнічалі: Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Кухараў, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка, Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Рыбак і Намеснік Старшыні Выканаўчага камітэта СНД Агыбай Смагулоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў.

Праграма мерапрыемстваў прадугледжвае разгляд 12 пытанняў, сярод якіх выкананне рашэнняў сямідзесятага пасяджэння Рады і вынікі эксплуатацыйнай працы сеткі чыгунак за дзевяць месяцаў 2019 года. Вынікі працы пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах за восем месяцаў 2019 года. Распрацоўка графіка руху цягнікоў, плана фарміравання грузавых цягнікоў і плана фарміравання вагонаў з кантэйнерамі ў міжнародных зносінах на 2019/2020 год. Вынікі перапісу грузавых вагонаў, праведзенага ў маі 2019 года, прысваенне чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран статусу асацыяванага члена, тарыфная палітыка чыгунак на перавозкі грузаў у міжнародных зносінах на 2020 фрахтавы год і шэраг іншых важных пытанняў.

На адкрыцці савета Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Кухараў у сваім выступленні адзначыў, што сёння ў Беларусі вялікая ўвага надаецца пытанням інтэграцыі чыгуначнага транспарту ў міжнародную транспартную сістэму, рэалізацыі маштабных інфраструктурных праектаў, развіццю транспартна-лагістычнага комплексу. «На дзяржаўным узроўні прыняты і рэалізуецца шэраг праграм, актыўна развіваецца чыгуначнае машынабудаванне. На беларускіх прадпрыемствах наладжана вытворчасць грузавых і пасажырскіх вагонаў, а таксама сучаснага маторвагоннага рухомага саставу на электрацязе, які адказвае ўсім патрабаванням надзейнасці і бяспекі. Такім чынам, Рэспубліка Беларусь стала паўнацэннай пляцоўкай па выпуску чыгуначнай прадукцыі для рынку прасторы 1520».

Старшыня Савета, генеральны дырэктар – старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» Алег Белазёраў падкрэсліў: «Беларуская чыгунка найважнейшы партнёр для ўсіх членаў Савета ў развіцці еўраазіяцкіх транспартных сувязяў, значэнне якіх узрастае. Таму асабліва прыемна ўпершыню вітаць тут прадстаўнікоў чыгунак Манголіі і Турцыі». Ён таксама падвёў вынікі працы сеткі чыгунак за мінулы перыяд, адзначыў некаторыя перспектыўныя пытанні шматбаковага супрацоўніцтва.

«За восем месяцаў 2019 года перавозкі пасажыраў у міжнародных зносінах знізіліся на 5,5% і склалі 12,4 млн чалавек». Адным з важных фактараў зніжэння канкурэнтаздольнасці Алег Белазёраў назваў знос і старэнне парку пасажырскіх вагонаў.

«Кантэйнерныя перавозкі працягваюць актыўна развівацца. За дзевяць месяцаў 2019 года іх аб'ём павялічыўся на 14,3%, а ў адносінах да плана - на 8,3%. Гэты вынік мы маем, у тым ліку дзякуючы планамернай рабоце па дыверсіфікацыі маршрутаў, прымяненню новых тэхналогій, гарманізацыі прававых умоў, скарачэнню часу транзіту».

Па словах Начальніка БЧ Уладзіміра Марозава Беларуская чыгунка гатова да павелічэння аб'ёмаў кантэйнерных перавозак. «З 2011 года перавозкі кантэйнернымі цягнікамі павялічыліся больш чым у 100 разоў. Сёння праз Беларускую чыгунку на рэгулярнай аснове праходзяць кантэйнерныя цягнікі, звязаныя як з кітайскімі праектамі, так і з аўтавытворцамі ў Расійскай Федэрацыі з Еўропы. У сярэднім у суткі праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь праходзяць ад 10 да 14 кантэйнерных цягнікоў. У агульным аб'ёме працы гэта толькі 5%. Мы гатовы і падвоіць, і патроіць аб'ёмы», – рэзюмаваў Уладзімір Марозаў.

Сёння існуе вялікі патэнцыял для прыцягнення міжнароднага транзіту на транспартную сетку «прасторы 1520». У сувязі з чым Алег Белазёраў адзначыў, што павышэнне канкурэнтаздольнасці міжнародных транспартных калідораў (МТК) неабходна развіваць па такіх ключавых напрамках, як развіццё лагістыкі, цыфравізацыі і павышэнне кліентаарынтаванасці.

Беларускай чыгункай у красавіку на беларуска-польскай мяжы адкрыты пагранпераход Высока-Літоўск (Беларусь)–Чарамха (Польшча). Таксама ў бягучым годзе ў паўтара раза павялічана перапрацоўчая здольнасць кантэйнернага тэрмінала на станцыі Брэст-Паўночны, што дазволіла забяспечыць час праходжання кантэйнераў па БЧ менш чым за 12 гадзін.

Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у рабоце Савета. На сучасным этапе чыгунка імкнецца максімальна спрасціць і паскорыць праходжанне транзітных грузаў па тэрыторыі краіны. Удасканальваюцца мытныя і памежныя працэдуры, укараняецца праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе фарміраваць электронныя перавозачныя дакументы і весці электронны абмен данымі паміж чыгункамі Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год