Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка разыграла тры запрашэнні на турыстычнае падарожжа ў навагоднім цягніку ў Маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы на выстаўке «Транспарт і лагістыка»

02 кастрычніка 2019

Беларуская чыгунка 1 кастрычніка 2019 года ў рамках адкрыцця Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Транспарт і лагістыка» правяла віктарыну «Гісторыя і сучаснасць Беларускай чыгункі». У розыгрышы прызоў прынялі ўдзел 10 гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі, а таксама выхаванцы Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава. У выніку пераможцамі сталі галоўны спецыяліст па сэрвісу прадстаўніцтва АТ «Трансмашхолдынг» у Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Мурашка, навуковы супрацоўнік НДІ прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі БДУ Уладзімір Палуха і спецыяліст па развіцці бізнесу кампаніі «Чайна Мерчэнз» (Індустрыяльны парк «Вялікі камень») Вікторыя Галаўко. Запрашэнні на турыстычнае падарожжа ў навагоднім цягніку ў Маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы пераможцам віктарыны ўручыў намеснік начальніка пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Дзяніс Танканог.

Турыстычная паездка ў навагоднім цягніку «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» – гэта праект Турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі. У гэтым годзе ён арганізаваны з 13 снежня 2019 года па 12 студзеня 2020 года. Трэба адзначыць, што ў гэты прамежак часу пераможцы віктарыны змогуць выбраць для сябе зручную дату паездкі.

Акрамя таго, па ўмовах віктарыны на яе пытанні маглі адказваць і гледачы. Самым актыўным з іх падарункі ўручыў Генеральны дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі Андрэй Сладкевіч. Спецыяльнага прыза ад кіраўніцтва Беларускай чыгункі былі ўдастоены і выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя  К. С. Заслонава. Хлопцы таксама адправяцца ў «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» на навагоднім цягніку.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год