Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Кастрычнік

  • 28 кастрычніка 2019
    Сёння на Беларускай чыгунцы стартавала акцыя «Дзеці і бяспека»

    Напярэдадні школьных восеньскіх канікул Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека». Прафілактычныя мерапрыемствы праходзяць з 28 кастрычніка па 10 лістапада. Мэта акцыі — у чарговы раз прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную працу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

    Праца па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

    За 9 месяцаў 2019 года ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі праведзены больш за 5 тысяч выступленняў, якімі ахоплена каля 240 тысяч грамадзян, больш за 141 тысячу з якіх — непаўналетнія. Распаўсюджана парадку 46 тысяч прафілактычных памятак.

    У мэтах папярэджання і забеспячэння грамадскага парадку на чыгунцы дзейнічае 92 дружыны, работнікамі якіх ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і Ваенізаванай аховай Беларускай чыгункі за 9 месяцаў 2019 года праведзены больш за 4,5 тыс. рэйдаў, адпрацаваны больш 285 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры.

    Чытаць далей…
  • 28 кастрычніка 2019
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у найбуйнейшым міжнародным форуме ў г. Сочы

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка чыгункі Ігарам Шылавым з 28 па 30 кастрычніка прымае ўдзел у Міжнародным транспартна-лагістычным форуме «PRO//Рух 1520», які праходзіць у г. Сочы.

    «PRO//Рух 1520» – стратэгічны форум першых асоб транспартнай галіны па пытаннях развіцця інфраструктуры і перавозак на еўразійскай прасторы. Ён з'яўляецца галоўнай пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнесу, транспартнага рынку, дзяржаўнай сферы, замежнымі кампаніямі і экспертамі. У цэнтры ўвагі «PRO//Рух 1520» – пошук новых ўзаемавыгадных фарматаў ўзаемадзеяння розных відаў транспарту, выпрацоўка сумесных ініцыятыў у інтарэсах кліентаў.

    Чытаць далей…
  • 28 кастрычніка 2019
    У снежні Беларуская чыгунка пашырае маршрутную сетку з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі і краінамі Заходняй Еўропы

    У рамках узаемадзеяння з сумежнымі рэгіёнамі і ў мэтах пашырэння і ўмацавання транспартных сувязяў Беларуская чыгунка з 8 снежня прызначае у штодзённы зварот цягнікі міжнародных ліній № 842/841 і № 844/843 у зносінах Гомель–Навазыбкаў–Гомель. Гэты кірунак будзе абслугоўвацца саставамі дызель-цягнікоў у 3-вагонным выкананні з нумараванымі месцамі.

    З Гомеля цягнікі будуць адпраўляцца ў 9:34 і 16:44 і прыбываць у Навазыбкаў у 11:07 і 18:17 адпаведна. Час адпраўлення цягнікоў з Навазыбкава – 11:33 і 19:44 і прыбыцця ў Гомель – 13:06 і 21:19.

    Кошт праезду ў дадзеных зносінах складзе ў буднія дні 11 рублёў 34 капейкі, у выхадныя і святочныя дні – 13 рублёў 43 капейкі.

    Сумесна з Польскімі і Чэшскімі чыгункамі БЧ пашырае маршрутную сетку ўзгодненых перасадачных зносін паміж Варшавай і Мінскам і паміж Прагай, Варшавай, Мінскам і Масквой.

    Так, з 15 снежня прызначаны новыя штодзённыя цягнікі № 126/125 Варшава–Брэст і № 726/725 Брэст–Мінск, якія з'яўляюцца ўзгодненымі і перасадачнымі цягнікамі, а таксама № 136/137 Прага–Варшава–Брэст з магчымасцю перасадкі пасажыраў па станцыі Брэст-Цэнтральны на цягнік № 96 Брэст–Масква і з цягнік № 27 Масква–Брэст. У саставе цягнікоў № 136/137 Прага–Варшава–Брэст таксама прадугледжана штодзённае курсіраванне бесперасадачнага вагона Масква–Прага.

    Чытаць далей…
  • 18 кастрычніка 2019
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, кастрычнік 2019 (Выпуск 115)

    Сёння ў выпуску:

    – Новыя сэрвісы і магчымасці. Беларуская чыгунка правяла брыфінг для журналістаў.

    – Беларускі транспартны тыдзень, выстаўка «Транспарт і лагістыка-2019». Сустрэча на адной пляцоўцы партнёраў, кліентаў і канкурэнтаў.

    Чытаць далей…
  • 18 кастрычніка 2019
    Беларуская чыгунка вызначыла перспектыўныя напрамкі развіцця гаспадаркі перавозак

    У якасці перспектыўных напрамкаў прадугледжана развіццё чыгуначнай інфраструктуры з мэтай павышэння прапускной і перапрацоўчай здольнасці чыгуначных станцый і ўчасткаў, аўтаматызацыя і цыфравізацыі перавозачнага працэсу, развіццё «бязлюдных» і «малалюдных» тэхналогій арганізацыі перавозачнага працэсу, удасканаленне тэхналагічнага забеспячэння і аптымізацыя сістэмы кіравання эксплуатацыйнай работай.

    Чытаць далей…
  • 17 кастрычніка 2019
    Больш 6,5 тысячы безбілетных пасажыраў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на Беларускай чыгунцы за 9 месяцаў 2019 года

    За 9 месяцаў 2019 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі ажыццёўлены кантроль у 42864 цягніках, што на 1382 цягніка больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96% ад агульнай колькасці цягнікоў, у якіх ажыццяўляўся кантроль.

    Чытаць далей…
  • Сёння ў Мінску адбылося адкрыццё 71-га пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці
    15 кастрычніка 2019
    Сёння ў Мінску адбылося адкрыццё 71-га пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

    71-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці праходзіць у Мінску 15–16 кастрычніка. Беларуская чыгунка выступае арганізатарам дадзенага форуму.

    У сталіцы Беларусі сабраліся члены Савета – кіраўнікі чыгуначных адміністрацый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. Таксама асацыяваныя члены Савета – кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Фінляндыі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце, кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літвы, Эстоніі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Назіральнікі пры Савеце – прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД. Узначальвае пасяджэнне Старшыня Савета, генеральны дырэктар – старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» Алег Белазёраў.

    На пасяджэнні Савета прысутнічалі: Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Кухараў, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка, Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Рыбак і Намеснік Старшыні Выканаўчага камітэта СНД Агыбай Смагулоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў.

    Чытаць далей…
  • 14 кастрычніка 2019
    Дарагія жанчыны! Паважаныя працаўніцы і ветэраны Беларускай чыгункі!

    Сардэчна віншуем вас з адным з самых цёплых і душэўных святаў – Днём маці! Сярод шматлікіх дат, якія адзначаюцца ў нашай краіне, гэты дзень займае асаблівае месца. Дапамагае ўсвядоміць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў грамадства.

    Быць маці – вялікае шчасце і велізарная адказнасць, гэта нястомны клопат пра сваіх дзяцей без выхадных і адпачынкаў.

    Чытаць далей…
  • 11 кастрычніка 2019
    Каманда Беларускай чыгункі ў другой раз запар стала чэмпіёнам свету па футболе сярод чыгуначнікаў

    Каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам ХХI чэмпіянату свету па футболе Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЖ) у французскім г. Сен-мандрена-сюр-Мер.

    У фінальным раўндзе чэмпіянату ўдзельнічалі прадстаўнікі дзевяці краін: Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Германіі, Індыі, Расіі, Славакіі, Францыі і Швейцарыі.

    Каманда Беларускай чыгункі на футбольным полі ў Францыі правяла 5 паядынкаў.

    Першы матч у падгрупе зборная БЧ выйграла ў каманды Бельгіі з лікам 7:1, другая сустрэча адбылася з прадстаўнікамі Швейцарыі з вынікам 12:0 на карысць беларускай каманды. Трэці матч за выхад у фінал чэмпіянату свету па футболе Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў таксама завяршыўся перамогай каманды БЧ над гаспадарамі турніру зборнай Францыі. Лік - 4:0.

    У барацьбе за 1-3 месца камандзе беларускай магістралі трэба было сустрэцца са зборнымі Славакіі і Расіі. У выніку спартсмены БЧ атрымалі яшчэ адну ўпэўненую перамогу над камандай Славакіі з лікам 4:0 і ва ўпартай барацьбе з лікам 2:1 выйгралі ў расіян.

    Трэба адзначыць, што чатыры гады таму ў Сочы каманда БЧ упершыню заваявала залатыя медалі ў гэтым відзе спорту, абыграўшы ў фінальным матчы дзеючага чэмпіёна Францыю. У гэтым годзе беларускія спартсмены пацвердзілі званне мацнейшых чыгуначнікаў планеты.

    Чытаць далей…
  • 09 кастрычніка 2019
    З 10 кастрычніка 2019 года Беларуская чыгунка адкрывае продаж билетаў на некаторыя цягнікі ў Расію па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння

    Беларуская чыгунка з 10 кастрычніка адкрывае продаж праязных дакументаў на цягнікі міжнародных ліній № 39/40 Полацк–Масква, № 96/95 Брэст–Масква і з 25.10.2019 для цягніка № 76/75 Гомель–Масква (з улікам групы бесперасадачных вагонаў цягнікоў Брэст–Масква № 676/76–75/675) у купэйныя вагоны і вагоны СВ з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах. Гэты праект накіраваны на павышэнне прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэнне тарыфнай нагрузкі на пасажыраў. Ён рэалізуецца сумесна з ААТ «РЖД».

    Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем сістэмы з'яўляюцца ўзровень працэнта занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў (білетаў) пасажырамі. Па меры росту працэнта запаўняльнасці вагона кошт праезду паступова ўзрастае.

    Пералік каэфіцыента занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу i кошту праезду ажыццяўляецца ў online рэжыме пры кожным новым афармленні цi звароце праязных дакументаў.

    Чытаць далей…
  • 04 кастрычніка 2019
    15–16 кастрычніка ў Мінску пройдзе 71-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

    Беларуская чыгунка выступае арганізатарам мерапрыемства. Рашэнне аб правядзенні 71-га пасяджэння Савета было прынята на 70-м пасяджэнні Савета, якое прайшло у маі бягучага года ў г. Хельсінкі (Фінляндская Рэспубліка).

    Беларуская чыгунка ў сёмы раз прымае Савет па чыгуначным транспарце.

    Сімвалічна, што 14 лютага 1992 г. у г. Мінску кіраўнікамі ўрадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў было падпісана «Пагадненне аб каардынацыйных органах чыгуначнага транспарту Садружнасці Незалежных Дзяржаў», якім быў заснаваны Савет па чыгуначным транспарце.

    Чытаць далей…
  • 04 кастрычніка 2019
    Беларуская чыгунка правяла ў Мінску міжнародную канферэнцыю «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы»

    Міжнародная канферэнцыя «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы» адбылася 2 кастрычніка ў Мінску ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Транспарт і лагістыка-2019». Зносіны спецыялістаў беларускай магістралі з дзелавымі партнёрамі з Беларусі, Латвіі, Літвы і Расіі арганізавалі ў рамках мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня.

    Чытаць далей…
  • 02 кастрычніка 2019
    Беларуская чыгунка разыграла тры запрашэнні на турыстычнае падарожжа ў навагоднім цягніку ў Маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы на выстаўке «Транспарт і лагістыка»

    Беларуская чыгунка 1 кастрычніка 2019 года ў рамках адкрыцця Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Транспарт і лагістыка» правяла віктарыну «Гісторыя і сучаснасць Беларускай чыгункі». У розыгрышы прызоў прынялі ўдзел 10 гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі, а таксама выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава. У выніку пераможцамі сталі галоўны спецыяліст па сэрвісу прадстаўніцтва АТ «Трансмашхолдынг» у Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Мурашка, навуковы супрацоўнік НДІ прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі БДУ Уладзімір Палуха і спецыяліст па развіцці бізнесу кампаніі «Чайна Мерчэнз» (Індустрыяльны парк «Вялікі камень») Вікторыя Галаўко. Запрашэнні на турыстычнае падарожжа ў навагоднім цягніку ў Маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы пераможцам віктарыны ўручыў намеснік начальніка пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Дзяніс Танканог.

    Чытаць далей…
  • 01 кастрычніка 2019
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня

    Напярэдадні форуму, 30 верасня, ў Мінску Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам ДАТ «Латвійская чыгунка» і прыняў удзел у пасяджэнні Беларуска-Латвійскага (Латвійска-Беларускага) Савета дзелавога супрацоўніцтва, дзе Начальнік чыгункі з'яўляецца сустаршынёй гэтага Савета з боку Беларусі. Мерапрыемства праходзіць напярэдадні пасяджэння Беларуска-Латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, якое адбудзецца 2 кастрычніка.

    У парадак дня Пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва было ўключана 8 пытанняў, у тым ліку аб транспартна-лагістычных паслугах чыгуначнага транспарту. Дакладчыкам з боку Беларускай чыгункі выступаў начальнік службы знешніх сувязяў Аляксандр Сергіенка. У яго выступленні было адзначана, што ўсе заяўкі грузаадправіцеляў пры арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам выконваюцца ў поўным аб'ёме, як пры перавозках паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, так і транзітам па іх тэрыторыях. Таксама Аляксандр Сергіенка адзначыў магчымасці кантэйнернага цягніка «ZUBR», які забяспечвае перавозку кантэйнераў па тэрыторыі чатырох дзяржаў – Эстонскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Украіны.

    Чытаць далей…