Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у міжнароднай сустрэчы ў Польшчы

25 верасня 2019

Дэлегацыя беларускай магістралі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прымае ўдзел у пятым пасяджэнні Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай–Еўропа. Мерапрыемства праходзіць у г. Гданьску (Рэспубліка Польшча) 25–26 верасня.

Стварэнне Сумеснай рабочай групы прадугледжана палажэннямі артыкула 8 Пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Расіі, Германіі, Казахстана, Манголіі і Польшчы аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа.

Удзельнікі 7-баковага дакумента дамовіліся сумесна нарошчваць аб'ёмы перавозак, актывізаваць дзейнасць па стварэнні тэрмінальна-складскіх, пагрузачна-разгрузачных аб'ектаў лагістычнай інфраструктуры, удасканальваць арганізацыю перавозак, ўкараняць найноўшыя тэхналогіі для скарачэння часу ў шляху руху. Таксама падтрымліваць распрацоўку канкурэнтаздольных скразных ставак на перавозкі грузаў у складзе кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа ў рамках заканадаўства сваiх дзяржаў і прыкладаць намаганні да стварэння адзіных стандартаў абслугоўвання. Сумесная рабочая група закліканая рэалізоўваць падпісанае Пагадненне.

На пятым пасяджэнні Сумеснай рабочай групы прадугледжана разгледзець вынікі работы за справаздачны перыяд, аб рабоце Падгрупы экспертаў па арганізацыі перавозак і маркетынгу і Падгрупы экспертаў па інфармацыйным узаемадзеянні, аб распрацоўцы скразнога раскладу руху кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа. Аб зацвярджэнні пераліку перспектыўных напрамкаў работы Падгруп экспертаў па арганізацыі перавозак і маркетынгу і па інфармацыйным узаемадзеянні на 2020–2022 гады, аб зацвярджэнні парадку штотыднёвага інфармавання аб планах арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай і інш.

БЧ разглядае развіццё перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах з Кітаем у якасці стратэгічнага і найбольш перспектыўнага, пастаянна надае ўвагу ходу рэалізацыі артыкулаў 7-баковага Пагаднення.

Колькасць кантэйнерных цягнікоў, якія курсіруюць паміж Кітаем і Заходняй Еўропай, на працягу апошніх гадоў стабільна расце.

Беларуская чыгунка працуе над развіццём тэрмінальнай інфраструктуры на беларуска-польскай граніцы, пераразмеркаваннем кантейнерапатоку і арганізацыяй новых маршрутаў руху кантэйнерных цягнікоў. Арганізаваны маршруты руху кантэйнерных цягнікоў праз пагранічныя пераходы Брузгі–Кузніца Беластоцкая, Свіслач–Семянуўка. Перспектыву супрацоўніцтва з Кітаем у гэтай галіне Беларуская чыгунка бачыць у забеспячэнні транзіту, а таксама ў развіцці перавозак знешнегандлёвых грузаў для беларускіх прадпрыемстваў. Акрамя таго, павелічэнне экспарту ў Кітай звязана і з рэалізацыяй праекта развіцця індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Для стварэння аптымальных умоў для экспарту прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў Беларуская чыгунка праводзіць работу па развіцці перавозак з задзейнічаннем магчымасцяў кантэйнернага хаба ў Мінску на станцыі Калядзічы дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс –транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі. Беларускія прадпрыемствы маюць магчымасць ажыццяўляць экспарт знешнегандлёвых грузаў у розныя рэгіёны Кітая з захаваннем найкарацейшых тэрмінаў дастаўкі (не больш за два тыдні) па аптымальным графіку курсіравання з прадстаўленнем шырокага комплексу транспартна-лагістычных паслуг.

Аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах за 8 месяцаў 2019 года ў зносінах Усход–Захад–Усход праз беларуска-польскія пагранічныя пераходы склаў 250,5 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, або 107,5% да аналагічнага перыяду 2018 года.

За 8 месяцаў 2019 года аб'ём кантэйнерных перавозак па Беларускай чыгунцы ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай склаў 207,7 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, або 104,7% да аналагічнага перыяду 2018 года.

Беларуская чыгунка завяршыла мадэрнізацыю кантэйнернага тэрмінала на станцыі Брэст-Паўночны.

У рамках рэалізацыі праекта праведзены работы па пераўладкаванні чыгуначных пуцей, павелічэнню франтоў перагруза і захоўвання кантэйнераў, устаноўлена сучаснае кранавае абсталяванне, высокапрадукцыйныя грузапад'ёмныя машыны (рычстакеры). Сярэднесутачная перапрацоўчая здольнасць па перагрузу кантэйнераў павялічана ў 1,5 разы, плошчы захоўвання кантэйнераў – у 2 разы.

Працягваецца рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па развіцці грузавых тэрміналаў Баранавіцкага грузавога цэнтра транспартнай лагістыкі на станцыях Брузгі і Свіслач.

Для аказання комплексных паслуг па экспарту гатовай прадукцыі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам у Кітай на БЧ зацверджаны Парадак арганізацыі прычэпкі на чыгуначных станцыях БЧ вагонаў з кантэйнерамі, загружанымі беларускімі экспартнымі грузамі прызначэннем ў Кітай, да кантэйнерных цягнікоў, якія курсіруюць ў зносінах Еўропа–Кітай. Вызначаны апорныя чыгуначныя станцыі, размешчаныя па маршруце руху 2-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год