Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава запрашае правесці апошні дзень канікул разам

28 жніўня 2019

1 верасня з 12.00 да 13.00 на станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі (ДЧ) наведвальнікі змогуць паглядзець канцэрт, падрыхтаваны калектывамі Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ «Заўтра ў школу». У праграме — выступленне ўзорнага ансамбля танца «Цягнічок», вакальнага ансамбля «Зорачкі», Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі», вакальнай студыі «Лемары».

Акрамя таго, 1 верасня з 11.00 да 16.40 па Дзіцячай чыгунцы будзе курсіраваць цягнік «Сталічны экспрэс». Ён традыцыйна правязе пасажыраў па маршруце — ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

Працягне сваю працу Дзіцячая чыгунка і ў верасні. Рух цягнікоў будзе арганізаваны па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40. Завершыцца 64-ы сезон 22 верасня.

У кастрычніку пачнуцца заняткі ў гуртку «Юны чыгуначнік». Хлопцы будуць асвойваць асноўныя чыгуначныя дысцыпліны: «Агульны курс чыгунак», «Вагонную гаспадарку», «Лакаматыўную гаспадарку», «пуцявую гаспадарку», «Арганізацыю пасажырскіх перавозак».

Дзіцячая чыгунка запрашае вучняў 5—7 класаў у гурток «Юны чыгуначнік».

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць на афіцыйным сайце Мінскага аддзялення БЧ па адрасе www.minsk.rw.by, а таксама па тэлефоне ў Мінску 267-25-22.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год