Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня

20 жніўня 2019

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у XIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўке «Транспарт і лагістыка-2019» і Беларускім транспартным кангрэсе. Міжнародны транспартны форум пройдзе ў Рэспубліцы Беларусь з 1 па 3 кастрычніка ў Мінску.

На адной пляцоўцы размесціцца выставачны стэнд Беларускай чыгункі і дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ), якія будуць аформлены ў адзіным стылістычным выкананні.

На стэндзе Беларускай чыгункі будзе прадстаўлена інфармацыя аб тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях магістралі. Арганізаваны мультымедыйныя прэзентацыі аб рэалізаваных за апошнія гады БЧ значных праектах па розных напрамках: інвестыцыйная палітыка, развіццё інфраструктуры, абнаўленне рухомага і цягавага саставу, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў, укараненне інфармацыйнага абслугоўвання грузаўладальнікаў і экспедытарскіх арганізацый. А таксама аб укараняемых прагрэсіўных тэхналогіях рамонту і вытворчасці, развіцця сэрвіснага абслугоўвання кліентаў Беларускай чыгункі і інш.

Важным мерапрыемствам для БЧ стане ўдзел у Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе. Прадстаўнікі беларускай магістралі прымуць удзел у спецыялізаваных секцыях і круглых сталах, дыскусіях і тэматычных навукова-практычных семінарах і канферэнцыі, на якіх будуць абмяркоўвацца надзённыя праблемы і перспектывы развіцця галіны.

Беларуская чыгунка ў рамках работы Беларускага транспартнага тыдня плануе арганізаваць шэраг сваіх мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне іміджу на рынку транспартных паслуг.

Прадугледжана правядзенне на стэндзе Беларускай чыгункі перамоў і дзелавых сустрэч з замежнымі партнёрамі, грузаўладальнікамі, транспартнымі кампаніямі, партамі, прадстаўнікамі прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і інш.

Таксама на выстаўке БТЛЦ плануе правесці шэраг прэзентацый аб магчымасці арганізацыі перавозак грузаў у зносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай, у тым ліку па арганізацыі экспартных паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак, арганізацыі мультымадальных перавозак, па аказанні транспартна-лагістычных паслуг таварыствамі, заснаванымі за мяжой. Сёння БТЛЦ аказвае транспартна-экспедыцыйныя паслугі рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і замежным кампаніям больш чым з 20 краін свету, прадпрыемствам створана шырокая сетка філіялаў ва ўсіх абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь, а таксама заснаваны кампаніі ў Літве, Германіі, Расіі, а іх прадстаўніцтва ў Латвіі, Польшчы, Кітаі, Турцыі. У рамках выстаўкі плануецца арганізаваць прэзентацыю новага перавозчыка «Eurasian railway career», які сумесна з БТЛЦ гатовы аказваць комплексную паслугу «ад дзвярэй да дзвярэй» на прасторы каляі 1520—1435 мм.

У выпадку зацікаўленасці для арганізацыі сумесных перамоў з прадстаўнікамі беларускай магістралі ў рамках работы выстаўкі свае прапановы можна накіроўваць на электронную пошту marketing@rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год