Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У гэтым годзе цягнікамі Беларускай чыгункі пры праездзе на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») скарысталася амаль у 2 разы больш пасажыраў, чым у мінулым

09 ліпеня 2019

На свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») па чыгунцы можна было даехаць рэгулярнымі цягнікамі з любой кропкі Беларусі да станцыі Копысь праз Магілёў і Оршу.

«Александрыя збірае сяброў» ужо ў дзясяты раз і штогод для таго, каб гасцям і ўдзельнікам было зручна дабірацца на свята, Беларуская чыгунка прызначае дадатковыя цягнікі. У гэтым годзе было прызначана 17 дадатковых цягнікоў: 13 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа па маршруце Магілёў—Копысь—Магілёў, 2 па маршруце Орша—Копысь—Орша, а таксама 2 цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа па маршруце Орша—Магілёў—Орша. Графік руху цягнікоў быў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.

У гэтым годзе за два дня 6 і 7 ліпеня на свята «Купалле» у зносінах Магілёў—Копысь—Магілёў і Орша—Копысь—Орша цягнікамі Беларускай чыгункі прайшло больш за 18 тыс. пасажыраў, у 2018 годзе — 9 тыс. чалавек.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год