Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Ліпень

  • 30 ліпеня 2019
    БЧ падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2019 года

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы аддзяленняў, арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў арганізацый БЧ за першае паўгоддзе 2019 года. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктарам Какорай.

     

    Чытаць далей…
  • 29 ліпеня 2019
    За год работы ў Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па ўсіх каналах абслугоўвання паступіла амаль 2 мільёны запытаў

    Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі быў адкрыты ў ліпені 2018 года ў г. Магілёве ў мэтах прадстаўлення кругласутачнай аператыўнай інфармацыі, а таксама аказання кансультацыйнай дапамогi грамадзянам у рашэнні ўсіх пытанняў арганізацыі пасажырскіх перавозак.

    За гэты час у Кантакт-цэнтр па ўсіх каналах абслугоўвання паступіла 1 мільён 923 тысячы запытаў.

    Больш за ўсё грамадзян звярнуліся з мэтай атрымання даведачнай інфармацыі — 1 мільён 364 тысячы запытаў і браніравання месцаў на пасажырскія цягнікі — каля 430 тысяч запытаў.

    У мэтах павышэння якасці абслугоўвання грамадзян з моманту адкрыцця Кантакт-цэнтра быў значна пашыраны пералік каналаў сувязі з пасажырамі.

    Чытаць далей…
  • 26 ліпеня 2019
    Беларуская чыгунка інфармуе

    Цягнік №710 Мінск—Гомель, адпраўленнем з Мінска ў 11.11, па тэхнічных прычынах прыбудзе ў Гомель арыентыровачна са спазненнем на 2 гадзіны 20 хвілін.

    Цягнік №709 Гомель—Мінск, адпраўленнем з Гомеля ў 15.10, будзе ісці саставам, сфарміраваным з вагонаў лакаматыўнай цягі.


    Чытаць далей…
  • 24 ліпеня 2019
    Беларуская чыгунка інфармуе. (Дапоўнена — афіцыйны каментарый кіраўніцтва БЧ)

    24 ліпеня ў 18 гадзін 14 хвілін на перагоне Замасточча—Багушэўская ўчастка Орша—Віцебск пры руху грузавога цягніка №2029 ў складзе 68 вагонаў адбыўся сход 18 цыстэрнаў, гружаных звадкаваным газам. Пацярпелых няма. У выніку здарэння шкоды экалогіі не нанесена.

    У цяперашні час Беларуская чыгунка праводзіць работы па аднаўленні руху цягнікоў па дадзеным участку. У работах задзейнічаны тры аднаўленчых цягніка.

    Чытаць далей…
  • 22 ліпеня 2019
    Паслугамі БЧ пры праездзе на «Славянскі базар у Віцебску» ў гэтым годзе скарысталіся на 30% пасажыраў больш, чым у 2018

    Беларуская чыгунка ўжо дзевяты год запар арганізоўвае курсіраванне дадатковага цягніка ў зносінах Мінск—Віцебск на час правядзення «Славянскага базару».

    У гэтым годзе цягнік курсіраваў штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 9 па 20 ліпеня. За час правядзення ХХVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» яго паслугамі скарысталіся 4 тысячы 762 пасажыра. У параўнанні з папярэднім годам аб'ём перавезеных пасажыраў павялічыўся больш чым на тысячу чалавек ці 30,4%.

    Чытаць далей…
  • Білеты на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа зараз можна купіць праз тэрміналы самаабслугоўвання
    19 ліпеня 2019
    Білеты на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа зараз можна купіць праз тэрміналы самаабслугоўвання

    У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка пашырае спосабы аплаты праезду ў цягніках з ненумараванымі месцамі.

    На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі пачалі працаваць першыя 10 новых тэрміналаў самаабслугоўвання, якія дазваляюць пасажырам самастойна аформіць праязныя дакументы на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній. Дадзеныя тэрміналы маюць удасканалены функцыянал у параўнанні з тымі, што былі раней, і дазваляюць выконваць аплату аплатнымі карткамі ўсіх банкаў, уключаючы міжнародныя. Акрамя таго, тэрміналы прымаюць аплату наяўнымі грашовымі сродкамі (купюры, манеты) і выдаюць рэшту. Для зручнасці карыстальнікаў на іх экранах адлюстроўваецца час адпраўлення бліжэйшых цягнікоў у найбольш папулярных напрамках.

    Такім чынам, у цяперашні час праезд у цягніках гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа можна аплаціць:

    у білетных касах Беларускай чыгункі шляхам афармлення праязнога дакумента (білета) для разавай паездкі ў адным кірунку або ў кірунку «туды і назад»;

    у тэрміналах самаабслугоўвання для афармлення праязных дакументаў.

    Чытаць далей…
  • 16 ліпеня 2019
    Паслугай бясплатнага праезду, якая прадастаўлялась БЧ з 3 мая па 7 ліпеня, скарысталіся 125 ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і 42 суправаджальніка

    На Беларускай чыгунцы завяршылася акцыя па прадастаўленні бясплатнага праезду ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны ў цягніках па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй з нагоды святкавання Дня Перамогі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Чытаць далей…
  • 15 ліпеня 2019
    Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркуюць кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы

    18–19 ліпеня ў г. Клайпедзе (Літоўская Рэспубліка) пройдуць перагаворы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Мантасам Бартушкай.

    У ходзе мерапрыемства бакі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і падвядуць вынікі працы за першае паўгоддзе 2019 года ў перавозках пасажыраў і грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, а таксама намецяць меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё.

    Праграмай таксама запланавана наведванне і правядзенне рабочых сустрэч з лагістычнымі і стывідорнымі кампаніямі порта Клайпеда.

    Чытаць далей…
  • 15 ліпеня 2019
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, ліпень 2019 (Выпуск 110)

    Сёння ў выпуску:

    • Цыфравізацыю міжнародных перавозак абмеркавалі на форуме па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы «Пояс і шлях».
    • Першы 6-вагонны дызель-цягнік ДП6 паступіў на чыгунку.

    Чытаць далей…
  • 12 ліпеня 2019
    Першы кантэйнерны цягнік новага міжнароднага праекта «Containerships train» у зносінах Літва—Беларусь—Украіна прыбыў ва Украіну

    11 ліпеня на станцыю Бровары (Украіна) прыбыў першы кантэйнерны цягнік новага праекта. У яго саставе 65 кантэйнераў, размешчаных на 43 спецыялізаваных фітынгавых платформах.

    Праект рэалізаваны згодна з падпісаным у маі гэтага года ў Адэсе чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Беларусі і Літвы Пагадненнем па арганізацыі кантэйнернага цягніка «Containerships train» у зносінах Літва—Беларусь—Украіна і назад.

    Чытаць далей…
  • 12 ліпеня 2019
    За 1 паўгоддзе 2019 года на Беларускай чыгунцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 4 тысячы безбілетных грамадзян

    За 1 паўгоддзе 2019 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі здзейснены кантроль больш чым у 28,5 тыс. цягніках, што амаль на 600 цягнікоў больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96% ад агульнай колькасці ўсіх правераных.

    Па выніках кантролю за 1 паўгоддзе 2019 года ў адносінах да 4195 грамадзян вынесены пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за безбілетны праезд, з іх 3 403 грамадзяніна заплацілі штраф на месцы.


    Чытаць далей…
  • 12 ліпеня 2019
    17 ліпеня кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе прамую тэлефонную лінію

    У сераду, 17 ліпеня, Беларуская чыгунка правядзе прамую тэлефонную лінію па тэме «Кадравыя і сацыяльныя пытанні, працаўладкаванне, аплата і ўмовы працы, жыллёвыя праваадносіны».

    На пытанні адкажа намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Стоцкі Пётр Васільевіч.

    Прамая тэлефонная лінія адбудзецца з 14.00 да 15.00.

    Чытаць далей…
  • 09 ліпеня 2019
    У гэтым годзе цягнікамі Беларускай чыгункі пры праездзе на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») скарысталася амаль у 2 разы больш пасажыраў, чым у мінулым

    На свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») па чыгунцы можна было даехаць рэгулярнымі цягнікамі з любой кропкі Беларусі да станцыі Копысь праз Магілёў і Оршу.

    «Александрыя збірае сяброў» ужо ў дзясяты раз і штогод для таго, каб гасцям і ўдзельнікам было зручна дабірацца на свята, Беларуская чыгунка прызначае дадатковыя цягнікі. У гэтым годзе было прызначана 17 дадатковых цягнікоў: 13 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа па маршруце Магілёў—Копысь—Магілёў, 2 па маршруце Орша—Копысь—Орша, а таксама 2 цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа па маршруце Орша—Магілёў—Орша. Графік руху цягнікоў быў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.

    Чытаць далей…
  • 05 ліпеня 2019
    Беларуская чыгунка працягвае абнаўленне парку маторвагоннага рухомага саставу. 5 ліпеня на чыгунку прыбыў першы 6-вагонны дызель-цягнік ДП6 вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA»

    Дызель-цягнік серыі ДП6 набыты ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады.

    У бліжэйшы час спецыялісты кампаніі PESA правядуць пусканаладачныя работы на зноў прыбыўшым дызель-цягніку. У далейшым рухомаму саставу трэба прайсці прыёмачныя і сертыфікацыйныя выпрабаванні, пасля чаго пачнецца яго эксплуатацыя з пасажырамі. У сапраўдны момант на Беларускую чыгунку пастаўлены першы дызель-цягнік. На працягу 2019 года на Беларускую чыгунку плануецца пастаўка яшчэ двух шасцівагонных дызель-цягнікоў, а ў 2020 годзе — трох дызель-цягнікоў ДП6. Набыццё дадзенага рухомага саставу ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы ТАА «АСБ Лізінг».


    Чытаць далей…
  • 02 ліпеня 2019
    Навіны БЧ, ліпень 2019 (109 выпуск)

    Сёння ў выпуску:

    Рэальныя ўчасткі магістралі, адпрацоўка няспраўнасцей і нестандартных сітуацый. Новы трэнажор для сучасных электравозаў БКГ увялі ў эксплуатацыю ў дарожным навучальным цэнтры ў Гомелі.

    Чытаць далей…
  • 02 ліпеня 2019
    Беларуская чыгунка працягвае продаж праязных дакументаў на цягнік Мінск—Віцебск

    У цяперашні час ужо прададзена больш за 1300 праязных дакументаў. Беларуская чыгунка прадугледзела зручны графік руху цягніка міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск—Віцебск на час правядзення XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». Цягнік будзе курсіраваць штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 9 па 20 ліпеня.

    Спецыяльны цягнік у дні правядзення фестывалю Беларуская чыгунка прызначае ўжо дзявяты год запар і з кожным годам папулярнасць гэтага праекта ўзрастае. Да прыкладу, толькі за апошнія чатыры гады перавезена каля 18 000 пасажыраў.

    Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі — 12:42, прыбыцця ў Віцебск —16:18. У шляху руху прыхільнікам фестывалю будзе прадастаўлена магчымасць вывучыць святочную праграму мерапрыемства. Тэматыка фестывалю будзе адлюстравана і ў афармленні цягніка. У вагонах будуць размешчаны святочныя плакаты, макеты з маршрутнымі паказальнікамі. Эмблема фестывалю будзе прысутнічаць на беджах у работнікаў цягніковай брыгады. З Віцебска цягнік будзе адпраўляцца ноччу ў 01:30 і прыбываць у Мінск раніцай у 5:52.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у мерапрыемствах у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень»
    02 ліпеня 2019
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у мерапрыемствах у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень»

    2 ліпеня тут адкрыўся Форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы «Пояс і шлях» — першае маштабнае мерапрыемства ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень». Форум стаў працягам міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях», які адбыўся ў красавіку гэтага года ў Пекіне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрадаў, кіраўнікі бізнес-асацыяцый, інвестыцыйных фондаў, банкаў, а таксама буйных кампаній з краін Еўрапейскага і Азіяцкага рэгіёнаў.

    Чытаць далей…