Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з дэлегацыяй з Германіі
14 чэрвеня 2019
14 чэрвеня ў Упраўленні Беларускай чыгункі прайшла сустрэча кіраўніцтва дарогі з дэлегацыяй вольнага і ганзейскага горада Гамбурга на чале з дзяржаўным сакратаром зямельнага міністэрства эканомікі, транспарту і інавацый Торстэнам Зевеке.
Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі адміністрацыі Гамбургскага порта, гандлёвай палаты горада Гамбурга, нямецкіх лагістычных кампаній.
Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне пытанняў развіцця транспарту і лагістыкі, а таксама магчымых напрамкаў супрацоўніцтва.
Уладзімір Марозаў праінфармаваў гасцей аб дзейнасці Беларускай чыгункі на сучасным этапе. Пры гэтым адзначыў, што Беларуская чыгунка вельмі зацікаўлена ў развіцці транспартных калідораў і маршрутаў у зносінах Усход—Захад. І ў цяперашні час бізнес у гэтым кірунку актыўна развіваецца.
З гэтай мэтай у супрацоўніцтве з чыгуначнымі кампаніямі Кітая, Расіі, Казахстана і краін Еўрапейскага саюза БЧ стварае неабходныя ўмовы для далейшага развіцця перавозак грузаў. З 2014 года чыгункамі Расіі, Казахстана і Беларусі створана Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія, якая забяспечвае на парытэтнай аснове на «прасторы 1520» высакаякасны, канкурэнтаздольны сэрвіс для кантэйнерных цягнікоў ад мяжы Казахстана з Кітаем да мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза.
У сваім выступленні Начальнік дарогі таксама адзначыў, што ў развіццё кантэйнерных маршрутаў Кітай—Еўропа, якія праходзяць па тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў напрамку порта Гамбург, за апошнія гады інвесціравана парадку 1 млрд. долараў. Акрамя таго БЧ актыўна інвесціруе ў абнаўленне рухомага саставу і ў будаўніцтва чыгуначнай інфраструктуры, уключаючы рэалізацыю планаў па электрыфікацыі новых участкаў.
У межах сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя аб дзейнасці Беларускай чыгункі ў сферы транспарту і лагістыкі.
Партнёры з Германіі расказалі пра сітуацыю на еўрапейскім рынку транспартных перавозак на сучасным этапе. Адбыўся абмен думкамі.
Для Беларускай чыгункі правядзенне сустрэч з прадстаўнікамі бізнесу краін Заходняй Еўропы становіцца добрай традыцыяй. У 2018 годзе БЧ арганізавала Канферэнцыю ў г. Гаага, а у 2019 годзе прадстаўнічы міжнародны форум быў арганізаваны ў Франкфурце-на-Майне.
У 2020 годзе правядзенне Канферэнцыі па развіцці транспарту і лагістыкі плануецца ў г. Гамбургу.
Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў запрасіў нямецкіх партнёраў прыняць удзел у Беларускім транспартным тыдні, які пройдзе ў г. Мінску з 1 па 3 кастрычніка 2019 года з прэзентацыяй транспартна-лагістычных магчымасцей порта Гамбург.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ