Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

23-е пасяджэнне камісіі па пасажырскай гаспадарцы Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці адбудзецца ў Мінску 5—7 сакавіка

04 лютага 2019

Адкрые пасяджэнне намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Балахонаў.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі 12 чыгуначных адміністрацый-удзельніц Савета па чыгуначным транспарце. Усяго будзе разгледжана 9 пытанняў. Сярод асноўных: вынікі працы пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах за 2018 год, выкананне рашэнняў 22-га пасяджэння камісіі. Таксама будуць унесены прапановы ў частцы пасажырскага комплексу для распрацоўкі праекта Канцэпцыі стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту на «прасторы 1520» да 2030 года і іншыя актуальныя пытанні.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю міжнародных пасажырскіх перавозак. У 2018 годзе іх аб'ём у зносінах з Украінай узрос на 4,7%, Літвой на 14,7%, Латвіяй на 17,2%, Польшчай на 3,6%. Для прыцягнення дадатковага пасажырапатоку была павялічана перыядычнасць курсіравання цягнікоў Мінск—Варна, Мінск—Адэса і бесперасадачныя вагоны да Херсона і Бярдзянска. Сумесна з Польскімі дзяржаўнымі чыгункамі паспяхова рэалізаваны праект па арганізацыі дзённых перасадачных зносін па маршруце Мінск—Брэст—Варшава. Электрыфікацыя ўчастка Маладзечна—Гудагай дазволіла арганізаваць курсіраванне цягнікоў у зносінах Мінск—Вільнюс на электрацязе і задзейнічаць цягнікі большай ёмістасці. У рамках сумеснага праекта з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы і Латвіі арганізавана курсіраванне цягніка чатырох сталіц Кіеў—Мінск—Вільнюс—Рыга.

Таксама Беларуская чыгунка ў мэтах развіцця пасажырскіх перавозак пастаянна праводзіць работу па абнаўленні рухомага саставу. Так, з 2010 года набыта 18 электрацягнікоў серыі ЭПг, ЭПР, ЭПМ і 13 дызель-цягнікоў серыі ДП1, ДП3 — усяго 31 састаў. Да 2020 года на БЧ будуць пастаўлены яшчэ 6 шасцівагонных дызель-цягнікоў, 61 пасажырскі вагон лакаматыўнай цягі, да 2022 года — 10 пяцівагонных электрацягнікоў ЭПМ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год