Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі ў конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2018 года стаў пераможцам адразу ў дзвюх намінацыях

04 студзеня 2019

У адпаведнасці з пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь №76 ад 29 снежня 2018 года Турыстычны цэнтр «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прызнаны лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у намінацыях «Паслугі насельніцтву» і «Паслугі насельніцтву» «Лепшы ў рэгіёне» з турыстычным праектам «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» на навагоднім цягніку па маршруце Мінск—Брэст—Мінск.

Гэта спецыяльны маршрут выхаднога дня, які разлічаны для турыстаў у навагоднія, калядныя святы, а таксама на перыяд зімовых канікул у школьнікаў. Ён пралягае з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча».

Вагоны цягніка святочна аформленыя, пры пасадцы пасажыраў у цягнік іх сустракаюць праваднікі ў касцюмах Снягуркі, а па дарозе назад юных падарожнікаў забаўляюць аніматары.

Навагодні састаў адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21:50 і прыбывае ў Брэст раніцай наступнага дня ў 07:40. Затым экскурсаводы дастаўляюць турыстаў у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах. Там госці праводзяць цэлы дзень: яны наведваюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза, домік Снягуркі, музей падарункаў «Скарбніца», чароўны калодзеж і ветраны млын, загадваюць жаданне на Паляне казак і, вядома ж, атрымліваюць навагоднія падарункі.

У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды, прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах. Назад у сталіцу з Брэста навагодні цягнік адпраўляецца ў 17:50 і прыбывае ў Мінск ў 22:15. Праект «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» існуе ўжо на працягу 8 гадоў і карыстаецца вялікім попытам як у жыхароў, так і ў гасцей нашай краіны. Калі ў 2010 годзе ён пачынаўся з аднаго бесперасадачнага прычапнога вагона, то ў гэтым годзе — гэта ўжо 8 навагодніх цягнікоў у сярэднім па 8 вагонаў у кожным. Штогод турыстычным цягніком па кірунку Мінск—Брэст—Мінск перавозіцца больш за 1500 чалавек. У гэтым годзе святочны цягнік даставіць турыстаў у госці да Дзеда Мароза яшчэ 3 разы: 4, 6 і 11 студзеня.

Трэба адзначыць, што білеты на ўсе туры ўжо распрададзеныя. Плануецца, што ў гэтым годзе «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» сумесна Турыстычным цэнтрам «Дартур» Беларускай чыгункі зробяць каля 2000 пасажыраў.

Падрабязна з праграмамі тураў Турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі можна азнаёміцца ​​на сайце dortour.by.
 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год