Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за 11 месяцаў 2018 года перавезла 144 млн тон грузаў і больш 74,2 млн пасажыраў

11 снежня 2018

Па папярэдніх даных Беларускай чыгункай у студзені—лістападзе гэтага года было перавезена 144 млн тон грузаў, што склала 108,3% да аналагічнага перыяду 2017 года.

За лістапад 2018 года чаканы аб'ём перавозак грузаў складае 13,8 млн тон або 104,5% да ўзроўню лістапада 2017 года.

Акрамя таго, паводле аператыўных даных у студзені—лістападзе 2018 года БЧ забяспечыла пагрузку парадку 82,5 млн тонаў грузаў (103,3% да студзеня—лістапада 2017 года).

У лістападзе гэтага года выкананне паказчыка «тарыфны грузаабарот» склала 4,5 млрд т-км або 106% да лістапада мінулага года. За 11 месяцаў 2018 года тарыфны грузаабарот узрос на 9,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

У студзені—лістападзе 2018 года ва ўсіх відах зносін было перавезена 74,2 млн пасажыраў. Пасажыраабарот склаў  5,7 млрд пасс.-км.

У лістападзе перавезена больш за 6 млн пасажыраў або 101,3% да лістапада 2017 года, пасажыраабарот дасягнуў 500 млн пасс.-км (100,9% да лістапада 2017 года).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год