Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка далучылася да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

19 снежня 2018

19 снежня ў рамках акцыі «Нашы дзеці» кіраўніцтва Беларускай чыгункі сустрэлася з навучэнцамі Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

У цяперашні час у школе-інтэрнаце навучаюцца 96 вучняў ва ўзросце ад 4 да 19 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у асноўным з малазабяспечаных сем'яў.

Чыгуначнікі павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам, а Дзед Мароз і Снягурка ўручылі салодкія падарункі, прадастаўленыя прафсаюзным камітэтам Упраўлення БЧ. Творчыя калектывы сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў падарылі выхаванцам святочную культурную праграму. Перад рабятамі выступілі ўдзельнікі Заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь ансамбля эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі» і цыркавой студыі «Белая Русь», узорны ансамбль народнага танца «Цягнічок», брэйк-данс каманда «Повэр Рэнджар».

Як адзначыў у сваім выступленні намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, ужо пяты год запар Упраўленне магістралі напярэдадні Новага года сустракаецца з выхаванцамі Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната і дарыць ім падарункі ў рамках акцыі «Нашы дзеці». Акрамя таго, у гэтым годзе Беларускай чыгункай школе-інтэрнату будзе аказана спонсарская дапамога ў памеры 5 тысяч беларускіх рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Таксама рашэнне аб аказанні спонсарскай дапамогі дзецям з Ждановіцкай школы-інтэрната ў рамках сваёй дабрачыннай праграмы прыняла кампанія АТ «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія — Еўразійскі чыгуначны альянс», у склад якой уваходзяць чыгуначныя адміністрацыі Расіі, Казахстана і Беларусі з доляй ўдзелу па 33,33%.

Для арганізацый Беларускай чыгункі ўжо стаў добрай традыцыяй ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Штогод чыгуначнікі наведваюць падшэфныя ўстановы, аказваюць ім спонсарскую дапамогу, арганізоўваюць канцэртныя праграмы. У гэтым годзе навагодні дабрачынны марафон будзе працягвацца з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года.

У мінулым годзе за час правядзення акцыі «Нашы дзеці» арганізацыі Беларускай чыгункі наведалі каля 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. У цэлым за час акцыі «Нашы дзеці» Беларуская чыгунка аказала матэрыяльную дапамогу амаль 2 тысячам дзяцей на агульную суму каля 57 тысяч беларускіх рублёў.
 


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год