Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Акцыя «Пасажыр» пройдзе на Беларускай чыгунцы з 2 па 4 лістапада

05 лістапада 2018

У мэтах папярэджання злачынстваў і правапарушэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту Мінскім аддзелам унутраных спраў на транспарце ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з Беларускай чыгункай з 2 па 4 лістапада праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пасажыр». Яго мэта — забеспячэнне грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі пасажыраў на чыгуначных станцыях, прыпыначных пунктах, у цягніках міжнародных, міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній.

Асноўныя намаганні арганізатараў акцыі будуць накіраваныя на спыненне любых парушэнняў грамадскага парадку, у тым ліку з'яўленне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап'янення, фактаў дробнага хуліганства і г.д. Таксама будзе арганізавана суправаджэнне максімальнай колькасці цягнікоў, якія ідуць у вячэрні і начны час, павялічыцца шчыльнасць нарадаў на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі, станцыях і прыпыначных пунктах у межах г. Мінска, станцыях Маладзечна, Барысаў і Слуцк. Дапамогу міліцыі акажуць члены добраахвотных дружын па ахове правапарадку і работнікі ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі.

Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце і Беларуская чыгунка нагадваюць, што захаванне простых правіл і праяўленая пільнасць падчас паездкі на чыгуначным транспарце дапамогуць пазбегнуць непрыемных сітуацый або прадухіліць крадзяжы, махлярства і іншыя злачынствы.

Неабходна ўважліва ставіцца да выпадковых пасажыраў, не пакідаць асабістыя рэчы без нагляду падчас чакання цягніка, стаянак, наведвання вагона-рэстарана і іншых месцаў, не давяраць іх выпадковым знаёмым і спадарожнікам. Перад прыбыццём на канцавы пункт трэба правяраць наяўнасць сваіх рэчаў, а пры выхадзе з вагона імкнуцца не пакідаць у купэ багаж нават на кароткі час. Таксама пры выяўленні безгаспадарных прадметаў не варта дакранацца да іх, а неадкладна паведаміць пра іх выяўленні супрацоўніку міліцыі, правадніка вагона, білетныя касіру або іншаму работніку чыгуначнага транспарту.

Калi ў адносiнах да Вас усё ж было здзейснена супрацьпраўнае дзеянне — неабходна неадкладна заявіць пра здарэнне ў аператыўна-дзяжурную службу міліцыі на вакзале альбо нараду, які суправаджае цягнік. У шляху руху цягніка пры адсутнасці супрацоўнікаў транспартнай міліцыі праз правадніка ці внутрисалонную сувязь паведаміць пра здарэнне начальніку цягніка або машыністу, якія на бліжэйшай станцыі выклічуць супрацоўнікаў міліцыі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год