Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за 9 месяцаў павялічыла кантэйнерныя перавозкі на 25%

05 кастрычніка 2018

За 9 месяцаў 2018 года колькасьць кантэйнерных цягнікоў, якія ідуць з Кітая ў Еўропу праз Беларусь, вырасла на 25%.

За 9 месяцаў 2018 года колькасьць паскораных кантэйнерных цягнікоў, якія прайшлі транзітам па Беларускай чыгунцы ў зносінах Кітай—Еўропа, склала 213,4 тыс. кантэйнераў у ДФЭ. Гэта на 25% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

Штосутачна па Беларусі курсіруе 12 кантэйнерных цягнікоў у зносінах Азія—Еўропа—Азія. Маршрутная хуткасць па тэрыторыі Беларусі асобных цягнікоў дасягае 1180 км у суткі. Ад станцыі Чырвонае (дзяржмяжа з Расіяй) да Брэста кантэйнерныя цягнікі праходзяць менш, чым за 12 гадзін.

Перавозкі кантэйнернымі цягнікамі на мяжы з Польшчай ажыццяўляюцца праз 3 памежных пераходы: Брэст—Цярэспаль, Свіслач—Семянуўка, Брузгі—Кузніца-Бяластоцка. У 2019 годзе запланавана адкрыццё руху па чацвёртым пункце пропуску — Высокалітоўск-Чаромха.

Агульная прапускная здольнасць беларуска-польскіх памежных пераходаў сёння складае 50 пар грузавых цягнікоў у суткі. Маецца рэзерв прапускной здольнасці.

Перспектыву перавозак з Кітаем Беларуская чыгунка бачыць не толькі ў забеспячэнні транзіту, але і ў развіцці перавозак знешнегандлёвых грузаў для беларускіх прадпрыемстваў, якія разглядаюць кітайскі рынак у якасці аднаго з прыярытэтных.

З мэтай стварэння аптымальных умоў для экспарту прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі праводзіць паслядоўную працу па выкарыстанні ў перавозках міжнароднага кантэйнернага хаба ў Мінску на станцыі Калядзічы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год