Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня

09 жніўня 2018

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня — XII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Транспарт і лагістыка-2018» і Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе.

Міжнародны транспартны форум пройдзе ў г. Мінску з 2 па 4 кастрычніка.

На працягу трох дзён спецыялісты Беларускай чыгункі будуць прэзентаваць свае паслугі, дзяліцца вопытам, мець зносіны з калегамі, шукаць паспяховае рашэнне лагістычных задач, якія ставяць рэаліі сучаснага транспартнага рынку.

На стэндзе Беларуская чыгунка плануе прадставіць удзельнікам і гасцям выставы відэапрэзентацыю аб значных праектах дарогі ў 2017 годзе і мінулы перыяд бягучага года і шэраг прэзентацый па розных накірунках: укараненне інфармацыйнага абслугоўвання грузаўладальнікаў і экспедытарскіх арганізацый, развіццё інфраструктуры, сэрвіснага абслугоўвання кліентаў, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў, правядзенне важнейшых міжнародных мерапрыемстваў, дэманстрацыя прамысловага патэнцыялу, укараненне прагрэсіўных тэхналогій рамонту і вытворчасці і інш.

У мэтах далейшага прасоўвання беларускіх тавараў на знешнія рынкі плануецца правядзенне шэрагу сустрэч і мерапрыемстваў, накіраваных на прыцягненне новых грузапатокаў і павышэнне прывабнасці чыгуначных перавозак, з прадстаўнікамі чыгуначных і транспартных кампаній, еўрапейскіх ліцэнзаваных чыгуначных перавозчыкаў, аператарскіх кампаній і ўласнікаў рухомага саставу прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і іншымі дзелавымі партнёрамі.

Таксама спецыялісты БЧ возьмуць удзел у дзелавой праграме Беларускага транспартнага тыдня, які ўключае ў сябе правядзенне шэрагу канферэнцый, семінараў і круглых сталоў, дзе ўдзельнікі форуму абмяркуюць актуальныя пытанні і перспектывы развіцця ў галіне транспарту і лагістыкі.

У рамках мерапрыемстваў міжнароднага транспартнага форуму дзяржаўнае прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі прадставіць на сваім стэндзе прэзентацыі аб магчымасцях у арганізацыі перавозак грузаў у паведамленні з Кітайскай Народнай Рэспублікай, у тым ліку па арганізацыі экспартных паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак, а таксама арганізацыі мультымадальных перавозак.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год