Беларуская чыгунка абнаўляе парк пасажырскіх вагонаў
06 ліпеня 2018
На Беларускую чыгунку пастаўлена 20 плацкартных пасажырскіх вагонаў вытворчасці Цвярскога вагонабудаўнічага завода.
1 ліпеня плацкартавыя вагоны прыбылі на станцыю Мінск-Пасажырскі. У бліжэйшы час яны будуць задзейнічаны на асноўных пассажыраўтваральных кірунках: Мінск—Масква і Мінск—Санкт-Пецярбург.
Дагавор пастаўкі заключаны паміж лізінгавай кампаніяй ТАА «БелВЭБлізінг» і Мінскім аддзяленнем Беларускай чыгункі.
Плацкартавыя вагоны разлічаны на рух з хуткасцю да 160 км/г. Вагоны абсталяваны ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі камфорту і бяспекі. Яны абсталяваныя прыхільна-ссоўнымі ўваходнымі і рассоўнымі дзвярамі міжвагонных пераходаў павялічанай шырыні, аўтаматычнай сістэмай адкрыцця, закрыцця і блакіроўкі. Таксама кандыцыянерамі, экалагічна чыстымі туалетнымі комплексамі, сістэмай абеззаражвання вады і паветра, камерамі відэаназірання і пажарнай сігналізацыяй.
У салонах вагона 54 спальных месцы. Кожны пасажыр можа скарыстацца персанальнай разеткай або USB-раздымамі для зарадкі мабільных прылад.
Дзякуючы прымяненню пры будаўніцтве вагонаў каразійна-інэртных сталей тэрмін службы вагонаў павялічаны да 40 гадоў.
З 1998 года ў рамках абнаўлення вагоннага парку Беларускай чыгункі Цвярской вагонабудаўнічы завод паставіў у Беларусь больш за 90 вагонаў і 57 вагонакамплектаў для іх наступнай зборкі на Мінскім вагонарамонтным заводзе.
ААТ «Цвярскі вагонабудаўнічы завод», які ўваходзіць у ЗАТ «Трансмашхолдынг», — cамае буйное прадпрыемства СНД па вытворчасці розных тыпаў пасажырскіх вагонаў лакаматыўнай цягі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год