Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Чэрвень

  • 28 чэрвеня 2018
    Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару

    Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.06.20187 № 255 УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару.

    29 чэрвеня на пл. Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі працоўных калектываў беларускай магістралі прымуць удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным адкрыццю абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару.

    Віцебскія чыгуначнікі сталі лідэрамі ў намінацыі «За дасягненне лепшых вынікаў па эканоміі рэсурсаў сярод арганізацый сферы паслуг», у тым ліку сярод арганізацый гандлю, арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый, і іх філіялаў, і арганізацый транспарту.

    Чытаць далей…
  • 28 чэрвеня 2018
    3 ліпеня Дзіцячая чыгунка запрашае на святочныя мерапрыемствы

    На будучых вялікіх выхадных цягнікі Дзіцячай чыгункі ім. К.С.Заслонава будуць курсіраваць усе 4 дня — 30 чэрвеня, 1, 2 і 3 ліпеня.

    У Дзень Незалежнасці на станцыі Заслонава з 11:00 да 14:00 адбудзецца яркая святочная канцэртная праграма з удзелам калектываў Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Таксама тут арганізуюць выставу стралковай зброі, прадстаўленую гісторыка-культурным комплексам «Лінія Сталіна». Каля будынку вакзала будзе працаваць летняе кафэ.

    Тых, хто вырашыць адправіцца ў падарожжа па Малой Беларускай, на станцыі Сасновы бор чакаюць дзіцячыя атракцыёны, катанне на конях і магчымасць перакусіць на свежым паветры.

    Чытаць далей…
  • 18 чэрвеня 2018
    Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

    7 і 8 ліпеня прыехаць на свята «Купалле» у аграгарадку Александрыя на мяжы Магілёўскай і Віцебскай абласцей па чыгунцы можна рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Гомеля, Віцебска, Крычава і Полацка, якія робяць прыпынак па станцыі Копысь.

    Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.

    Так, 7 ліпеня ў дадатак да дзейнага раскладу прызначаны дадатковыя цягнікі Магілёў—Копысь і Магілёў—Орша:

    адпраўленне з Магілёва

    прыбыццё ў Копысь

    10-32

    11-47

    12-59

    13-52

    15-20

    16-28

    15-58

    16-49

    Чытаць далей…
  • 15 чэрвеня 2018
    20 чэрвеня Беларуская чыгунка праводзіць прамую тэлефонную лінію

    У сераду 20 чэрвеня Беларуская чыгунка правядзе прамую тэлефонную лінію па тэме «Добраўпарадкаванне і ўтрыманне станцый і прыпыначных пунктаў».

    На пытанні адкажа намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Сізін Сяргей Фёдаравіч.

    Прамая тэлефонная лінія працягнецца з 14.00 да 16.00.

    Пытанні можна задаваць па тэлефоне 8 (017) 225 24 24.

    Чытаць далей…
  • 15 чэрвеня 2018
    Пытанні далейшага супрацоўніцтва абмяркуюць беларускія чыгуначнікі з прадстаўнікамі АТ «Порт Дуйсбург»

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у перамовах з кіраўніцтвам АТ «Порт Дуйсбург» (Германія). Мерапрыемства пройдзе 19 чэрвеня ў Дуйсбурге.

    У ходзе сустрэчы бакі абмяркуюць прапановы нямецкай кампаніі па арганізацыі і забеспячэнні грузавых кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай—Беларусь—Германія (Порт Дуйсбург), магчымыя напрамкі супрацоўніцтва з Беларускай чыгункай з улікам планаў развіцця Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

    Праграмай візіту беларускай дэлегацыі прадугледжана таксама азнаямленне з тэрмінальнай чыгуначнай інфраструктурай порта, яго тэхнічнымі і тэхналагічнымі магчымасцямі па прыёме/адпраўленні кантэйнерных цягнікоў.

    Чытаць далей…
  • 14 чэрвеня 2018
    У Брэсце ўзнагародзяць лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці і пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў Беларускай чыгункі

    21 чэрвеня ў Брэсце пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Валерыя Шубадзёрава пройдзе нарада па рацыяналізацыі і вынаходніцтве на тэму «Роля і вынікі ўдзелу рацыяналізатараў і вынаходнікаў Беларускай чыгункі ў рэалізацыі інавацыйнай і навукова-тэхнічнай дзейнасці».

    У мерапрыемстве прымуць удзел галоўныя інжынеры арганізацый беларускай чыгункі і адасобленых структурных падраздзяленняў, аддзяленняў чыгункі, намеснікі начальнікаў службаў па тэхнічнай палітыцы, спецыялісты, вядучыя пытанні рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці.

    У рамках нарады адбудзецца прэзентацыя аўтаматызаванай сістэмы «Рацыяналізатар і вынаходнік у арганізацыях Беларускай чыгункі», а таксама ўзнагароджанне лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці БЧ і пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў чыгункі па выніках 2017 года.

    У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях беларускай магістралі ў 2017 годзе было ўкаранёна 485 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 2205,56 тыс. рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 720 спецыялістаў БЧ.

    Чытаць далей…
  • 13 чэрвеня 2018
    Беларуская чыгунка ў Брэсце правядзе нараду па ахове працы на беларускай магістралі

    21—22 чэрвеня ў Брэсце адбудзецца нарада па ахове працы на Беларускай чыгунцы на тэму «Новыя падыходы ў прафілактыцы няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійнай бяспекі».

    Нарада пройдзе пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзёрава.

    Сярод удзельнікаў мерапрыемства — спецыялісты па ахове працы Беларускай чыгункі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, чыгуначнай адміністрацыі Расійскіх чыгунак з мэтай абмену вопытам арганізацыі работы па ахове працы.

    Нарада ў Брэсце насычана дзелавой праграмай. Удзельнікам мерапрыемства будзе прапанаваны шэраг дакладаў па актуальных тэмах, сярод якіх: аб стане ўмоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы, аб стане прамысловай і электрабяспекі на БЧ, аб стане аховы здароўя на БЧ, аб арганізацыі работы па забеспячэнні работнікаў БЧ сродкамі індывідуальнай абароны.

    Чытаць далей…
  • 11 чэрвеня 2018
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    У сувязі з пачаткам школьных канікул Беларуская чыгунка з 28 мая па 6 чэрвеня правяла акцыю «Дзеці і бяспека».

    У рамках прафілактычных мерапрыемстваў работнікамі Ваенізаванай аховы БЧ арганізавана больш за 220 рэйдаў, падчас якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 чалавек за праход па чыгуначных пуцях у неўсталяваным месцы. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 4 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 11 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у навушніках і размаўлялі па мабільным тэлефоне, праведзены прафілактычныя гутаркі. З зоны павышанай небяспекі выведзены 13 чалавек, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

    Чытаць далей…
  • 07 чэрвеня 2018
    Беларуская чыгунка развівае інфраструктуру грузавых тэрміналаў, размешчаных на беларуска-польскай мяжы

    Беларуская чыгунка з мэтай развіцця транзітнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь і павелічэння прапускной здольнасці магістралі актыўна развівае інфраструктуру грузавых тэрміналаў, размешчаных на беларуска-польскай мяжы.

    Сёння агульная прапускная здольнасць беларуска-польскіх памежных пераходаў складае 50 пар грузавых цягнікоў у суткі. І на існуючы аб'ём выкананай работы маецца яе рэзерв больш за 50%.

    Асаблівую ўвагу БЧ надае арганізацыі і павелічэнню перагрузкі кантэйнераў на беларускім баку. Прагназуемы рост кантэйнерных перавозак у кірунку Усход—Захад—Усход да 2020 года — 540 тыс. кантэйнераў у ДФЭ за год, да 2025 года — 1 млн кантэйнераў у ДФЭ за год. Для гэтых мэтаў беларуская магістраль развівае перавозкі праз памежныя пераходы Брэст—Цярэспаль, Брузгі—Кузніца Беластоцкая, Свіслач—Семянуўка, на якіх ажыццяўляецца перапрацоўка грузаў, якія ідуць у кірунку Усход—Захад—Усход па каляі 1520 мм і 1435 мм.

    Чытаць далей…
  • 06 чэрвеня 2018
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў 2017 годзе

    Конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы праходзіў у дзвюх намінацыях: «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі» і «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі». Пры падвядзенні вынікаў улічваліся наступныя паказчыкі: удзел у палітычным і грамадскім жыцці краіны, дасягненні ў дарожных конкурсах і спаборніцтвах, арганізацыя работы з ветэранамі, культурна-масавая і спартыўная работа, захаванне працоўнай дысцыпліны, антыкарупцыйнага заканадаўства, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі і г. д.

    Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана Гомельскаму аддзяленню, другімі сталі ідэолагі Мінскага аддзялення БЧ, трэцяга месца ўдастоена Віцебскае аддзяленне дарогі.

    Чытаць далей…
  • 06 чэрвеня 2018
    Беларуская чыгунка за 5 месяцаў 2018 года перавезла больш за 63 млн тон грузаў і больш за 30 млн пасажыраў

    Па папярэдніх даных Беларускай чыгункай у студзені—маі гэтага года было перавезена 63,7 млн тонаў грузаў, што склала 112,6% да аналагічнага перыяду 2017 года.

    За май 2018 года чаканы аб'ём перавозак грузаў складае 13,2 млн тонаў або 107,2% да ўзроўню мая 2017 года.

    Акрамя таго, паводле аператыўных даных у студзені—маі 2018 года БЧ забяспечыла пагрузку парадку 36,6 млн тонаў грузаў (109,8% да студзеня мая 2017 года).

    У маі гэтага года выкананне паказчыка «тарыфны грузаабарот» склала амаль 4,5 млрд т-км або 107,1% да мая мінулага года. За 5 месяцаў 2018 года тарыфны грузаабарот узрос на 13,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

    У студзені—маі 2018 года ва ўсіх відах зносін было перавезена 30,6 млн пасажыраў. Пасажыраабарот склаў 2,4 млрд пасс.-км.

    У маі выкананне аб'ёму перавозак пасажыраў забяспечана на ўзроўні 100,9% да мая 2017 года, пасажыраабарот захаваўся на ранейшым узроўні.

    Чытаць далей…
  • 05 чэрвеня 2018
    Увага! Чыгуначны пераезд! Беларуская чыгунка 12 чэрвеня далучыцца да правядзення Міжнароднага дня бяспекі на пераездах

    12 чэрвеня Беларуская чыгунка правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне, дзе маюцца чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх будзе арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці Беларускай чыгункі і ДАІ. Вадзіцеляў праінструктуюць і ўручаць ім памяткі па бяспецы руху на чыгуначных пераездах. Акрамя таго, будзе ажыццяўляцца дадатковая праверка тэхнічнага стану пераездаў.

    З пачатку гэтага года на чыгуначных пераездах з удзелам рухомага саставу адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў (за аналагічны перыяд 2017 года — 5). Пры гэтым у 2018 годзе пацярпела 3 чалавекі (у 2017 годзе пацярпеў 1 чалавек).

    Чытаць далей…
  • 05 чэрвеня 2018
    Беларуская чыгунка далучыцца да Сусветнага дня донара крыві

    11 і 12 чэрвеня Беларуская чыгунка правядзе дзень донара крыві. Гэта сумесная акцыя Чыгуначнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, а таксама галіновага камітэта ГА «БРСМ». У гэтыя дні з 9.00 да 15.00 работнікі арганізацый БЧ ў Мінскім, Аршанскім, Баранавіцкім і Брэсцкім вузлах будуць добраахвотна здаваць кроў на бязвыплатнай аснове, неабходную для выратавання чалавечых жыццяў.

    Для Чыгуначнай арганізацыі Чырвонага Крыжа гэта пілотны праект па прапагандзе бязвыплатнага донарства на беларускай магістралі. Плануецца, што ў акцыі прымуць удзел больш за 200 чыгуначнікаў.

    Тэма Сусветнага дня донара крыві у 2018 годзе — донарства крыві як акт салідарнасці. Цяперашняя кампанія пройдзе пад дэвізам «Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём».

    Чытаць далей…
  • 04 чэрвеня 2018
    Беларуская чыгунка рэалізавала мільён білетаў праз Інтэрнэт

    Беларуская чыгунка вызначыла мільённага інтэрнэт-пасажыра па дадзеных маніторынгу з пачатку 2018 года. Праязны дакумент набыты анлайн на сайце poezd.rw.by 1 чэрвеня. Мільённы інтэрнэт-пасажыр 2018 года здзейсніў паездку 1 чэрвеня цягніком № 371 па маршруце Мінск—Лунінец.

    Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю безнаяўных разлікаў пры аплаце паслуг чыгуначнага транспарту. Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) за 5 месяцаў 2018 года склала 20,7%.


    Чытаць далей…
  • 01 чэрвеня 2018
    Беларуская чыгунка ўдасканальвае сістэму абслугоўвання фізічна аслабленых асоб

    У мэтах павышэння ўзроўню сацыяльнай падтрымкі людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі Беларуская чыгунка пашырае пералік паслуг для дадзенай катэгорыі пасажыраў.

    З 1 чэрвеня ў кругласутачным рэжыме пачалі працаваць тэлефоны Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі ўсіх аператараў сувязі: Белтэлекам (+375 222) 39 25 47, МТС (+375 29) 739 25 47, Life (+375 25) 739 25 47, Velcom (+375 29) 659 25 47, патэлефанаваўшы па якім фізічна аслабленыя пасажыры змогуць звярнуцца да работнікаў БЧ за рознага роду дапамогай, а таксама аформіць заяўку на ўключэнне ў састаў цягніка спецыяльна абсталяванага вагона для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў. Таксама падтрымка фізічна аслабленых асоб пачала ажыццяўляцца па электронным адрасе brail@rw.by.

    У цяперашні час усе вакзалы БЧ абсталяваны інваліднымі крэсламі-каляскамі. Да канца бягучага года плануецца абсталяваць імі таксама ўсе цягнікі лакаматыўнай цягі.

    На вакзалах фізічна аслабленыя асобы могуць скарыстацца паслугамі па сустрэчы і суправаджэнні па тэрыторыі вакзальных комплексаў, прадастаўленні інваліднага крэсла-каляскі, аказанні сітуацыйнай дапамогі пры набыцці паслуг, якія прадастаўляюцца на вакзалах, а таксама ім акажуць садзейнічанне ў перамяшчэнні ручной паклажы (багажу) да або пасля праезду ў цягніках.

    Акрамя таго, у цягніках пасажырам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі аказваецца садзейнічанне ў перамяшчэнні па вагоне, бесперашкоднаму (пазачарговаму) доступу да санвузла, перамяшчэнні ручной паклажы і размяшчэнні яе на месцах, прызначаных для гэтых мэтаў, дубляванне галасавой і глядзельнай інфармацыі, у тым ліку аб маршруце руху цягніка, прыпынках у пуці следавання, паслугах, якія прадастаўляюцца.

    Чытаць далей…
  • 01 чэрвеня 2018
    Лакаматыўнае дэпо Маладзечна Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі — лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2017 года

    За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, якая вырабляецца, паслуг або выкананых работ, якія выконваюцца, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту лакаматыўнаму дэпо Маладзечна Мінскага аддзялення БЧ прысуджана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2017 года.

    Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца ажыццяўленне грузавых і пасажырскіх перавозак, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне цеплавозаў і дызель цягнікоў, у прыватнасці, завадскі рамонт колавых пар лакаматываў для патрэб Беларускай чыгункі і іншых прадпрыемстваў. У 2017 годзе было адрамантавана больш за 1100 колавых пар.

    У мінулым годзе лакаматыўнае дэпо Маладзечна выканала практычна ўсе асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

    Чытаць далей…