Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў БЧ у 2017 годзе

07 мая 2018

26 красавіка ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося пасяджэнне камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў БЧ у 2017 годзе. Дадзены конкурс праводзіўся на Беларускай чыгунцы ў другі раз і быў арганізаваны ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на БЧ, пастаяннага павышэння прафесійнага ўзроўню моладзі, развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, а таксама выяўлення і ўкаранення на беларускай магістралі інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычны інтарэс. Інтэлектуальнае спаборніцтва праводзілася ў трох намінацыях: «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху паяздоў, перавозкі грузаў і пасажыраў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы, рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў» і «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя, а таксама на павышэнне ўзроўню тэхнікі бяспекі і аховы працы на вытворчасці». Усяго на конкурс было заяўлена 29 работ.

У выніку ў намінацыі «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху паяздоў, перавозкі грузаў і пасажыраў» перамогу атрымаў майстар па эксплуатацыі і рамонце машын і механізмаў Гомельскай дыстанцыі пуці Гомельскага аддзялення чыгункі Дзяніс Капранаў (тэма: «Ручной аўтаматызаваны дыягнастычны комплекс РПІ пры бягучым утрыманні пуці»); другое месца прысуджана інжынеру Гомельскага вагоннага дэпо Аляксандру Атоке і дэфектаскапісту Гомельскага вагоннага дэпо Гомельскага аддзялення БЧ Маргарыце Акуліч (тэма: «Распрацоўка методыкі аўтаматызаванага магнітапарашковага кантролю восяў колавых пар»); трэцяга месца ўдастоены вядучы інжынер па бяспецы руху чыгуначнага транспарту станцыі Мінск-Пасажырскі Мінскага аддзялення чыгункі Аляксей Гасюк (тэма: «Стварэнне афіцыйнай мабільнай праграмы для ГА «Беларускай чыгункі»).

У намінацыі «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы, рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў» першае месца заваяваў інжынер-праграміст інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Юрый Уласенка (тэма: «Аўтаматызаваная сістэма комплекснага ўліку энергарэсурсаў»); другое месца прысуджана інжынеру па арганізацыі і нарміраванню працы Цэнтра распрацоўкі нарматываў для арганізацыі і нарміравання працы Беларускай чыгункі Мікіце Саланко (тэма: «Рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў шляхам удасканалення тэхналогіі інфарміравання аб няспраўнасці абсталявання пасажырскіх вагонаў»); трэцяе месца ў электрамеханіка комплексу тэхнічных сродкаў маніторынгу Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Гомельскага аддзялення чыгункі Арцёма Базарава і электрамеханіка комплексу тэхнічных сродкаў маніторынгу Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Гомельскага аддзялення БЧ Яўгена Шыцікава (тэма: «Аднаўленне працаздольнасці прыёмных капсул КТСМ-01Д»).

У намінацыі «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя, а таксама на павышэнне ўзроўню тэхнікі бяспекі і аховы працы на вытворчасці» 1-е месца прысуджана інжынеру па арганізацыі і нарміраванню працы Цэнтра распрацоўкі нарматываў для арганізацыі і нарміравання працы Беларускай чыгункі Анастасіі Марозавай (тэма: «У чыстым цягніку — чыстая будучыня»); 2-е месца заваяваў брыгадзір (вызвалены) прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Віцебскага вагоннага дэпо Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Павел Зяблых (тэма: «Віртуальнае навучанне зварачнага працэсу»); 3-е месца ў электрамеханіка Аршанскага раёна электрычных сетак Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Рамана Белага (тэма: «Квадракоптар, абсталяваны відэакамерай, з магчымасцю перадачы відэасігналу ў рэжыме рэальнага часу на пульт аператара»).

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год