Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

17 мая са станцыі Гудагай у Мінск адправіцца «Цягнік здароўя»

14 мая 2018

Беларуская чыгунка сумесна з Астравецкім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі правядзе інфармацыйна-адукацыйную акцыю па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Цягнік здароўя». Прафілактычнае мерапрыемства адбудзецца 17 мая з 08:30 да 11:00 у электрацягніку № 6116 у зносінах Гудагай—Мінск адпраўленнем са станцыі Гудагай у 8 гадзін 23 мінуты. Акцыя пройдзе пад дэвізам «кантралюем ціск — падаўжаем жыццё!». Яе мэта — павышэнне інфармацыйнай пісьменнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця. Падчас правядзення акцыі пасажыры цягніка змогуць змераць артэрыяльны ціск, атрымаць кансультацыю спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння і прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, задаць пытанні па праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі.

Трэба адзначыць, што дадзеная акцыя сумесна з Астравецкім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі праводзіцца на Беларускай чыгунцы ўжо ў другі раз. У мінулым годзе да спецыялістаў на кансультацыю звярнуліся больш за 60 пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год