Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Май

  • 31 мая 2018
    29 мая ў Смаленску адбылося падвядзенне вынікаў вытворчага спаборніцтва паміж калектывамі Беларускай і Маскоўскай чыгунак

    Дэлегацыю Беларускай магістралі ўзначаліў яе Начальнік Уладзімір Марозаў. Дэлегацыю Маскоўскай чыгункі — начальнік чыгункі Уладзімір Молдавер.

    Падводзіць вынікі спаборніцтваў паміж дзвюма дарогамі стала ўжо добрай традыцыяй, якая доўжыцца больш за 10 гадоў. Сустрэчы перыядычна праходзяць у Беларусі і Расіі. Узаемадзеянне ў такім фармаце спрыяе далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва і развіццю працоўных калектываў. Чарговая сустрэча прайшла на Смаленскай зямлі.

    У сваіх прывітальных зваротах кіраўнікі чыгунак расказалі якіх вынікаў дабіліся працоўныя калектывы, абмеркавалі сумесныя планы работы. Размова ішла аб выкананні асноўных вытворчых паказчыкаў.

    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў у сваім прывітанні выказаў словы падзякі прысутным на сустрэчы ветэранам і падкрэсліў: «… чыгуначнікі, як ніхто іншы, засталіся верныя духу дружбы, духу адказнасці і духу інтэрнацыяналізму, нам з вамі цяжка правесці мяжу ў гісторыі там, дзе мы жылі б асобна. Гэта агульная наша гісторыя, наша сучаснасць і будучыня, нам нельга губляць пераемнасць і ўзаемадзеянне».

    Чытаць далей…
  • 29 мая 2018
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнароднай сустрэчы з калектывам Маскоўскай чыгункі

    На сустрэчы будуць падведзены вынікі вытворчага спаборніцтва паміж дарогамі па выніках работы за 2017 год з узнагароджаннем прадпрыемстваў-пераможцаў, а таксама разгледжаны пытанні ўмацавання дзелавых і культурных сувязяў паміж чыгуначнымі арганізацыямі сумежных дзяржаў.

    Сустрэча пройдзе 29 мая ў Смаленску з удзелам Начальнікаў Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава і Маскоўскай чыгункі (філіяла ААТ «РЖД») Уладзіміра Молдавера.

    Рашэнне аб правядзенні спаборніцтва паміж дзвюма дарогамі было прынята ў 2017 годзе.

    Вытворчае спаборніцтва паміж працоўнымі калектывамі праводзіцца па трынаццаці паказчыках работы.

    Чытаць далей…
  • 28 мая 2018
    Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на час правядзення XVII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» у Клімавічах

    Для забеспячэння дастаўкі ўдзельнікаў XVII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які пройдзе з 31 мая па 3 чэрвеня ў горадзе Клімавічы, Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа па маршрутах МагілёўКрычаўКлімавічы і КлімавічыКрычаўМагілёў на 31 мая і 3 чэрвеня.

    Так, 31 мая прызначаны дадатковы цягнік па маршруце МагілёўКрычаўКлімавічы. Са станцыі Магілёў-1 ён будзе адпраўляцца ў 8:40 і прыбываць у Клімавічы ў 10:44.

    Чытаць далей…
  • 25 мая 2018
    Беларуская чыгунка ў летні перыяд плануе аздаравіць парадку 6 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак

    На ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі завяршаюцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых лагераў да прыёму дзяцей і забеспячэнню якаснага адпачынку.

    Першым летні сезон 2018 года адкрые дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Заезд у яго прызначаны на 1 чэрвеня.

    Усяго ў летні перыяд на Беларускай чыгунцы будзе функцыянаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў: «Гастэла», «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка»,«Магістраль». Яны адкрыюцца ў першай палове чэрвеня.

    Чытаць далей…
  • 22 мая ў Гаазе (Нідэрланды) Беларуская чыгунка прадставіла свой транзітны патэнцыял
    25 мая 2018
    22 мая ў Гаазе (Нідэрланды) Беларуская чыгунка прадставіла свой транзітны патэнцыял

    22 мая ў Гаазе (Нідэрланды) прайшла канферэнцыя на тэму: «Беларусь Нідэрланды: чыгуначны бізнес, лагістыка, перспектывы і рашэнні». Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліў першы намеснік Начальніка дарогі Ігар Шылаў.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў Мікалай Барысевіч, Хіннэ Гроот, кіраўнік групы экспертаў па пытаннях развіцця чыгуначнага транспарту Міністэрства інфраструктуры і воднай гаспадаркі Каралеўства Нідэрландаў.

    Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі порта Ратэрдам, кампаніі DHL, «JUSDA Europe», «GVT Transport & Logistics B. V.», АТ «ПКП Карго», ТАА «ДБ Карго Польска», ТАА «Еўратранс», «Брэміна Груп», NUNNER. Таксама афіцыйны экспедытар Беларускай чыгункі дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» і яго філіял па рабоце ў Еўрапейскім Саюзе «Белінтэртранс Германія».

    Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі новыя падыходы па ўзаемадзеянню і супрацоўніцтву на рынку транспартных паслуг, абмяняліся вопытам і ідэямі па больш эфектыўнаму вядзенню транспартнага бізнесу.

    Чытаць далей…
  • 17 мая 2018
    Напярэдадні летніх школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

    Беларуская чыгунка працягвае работу па папярэджанні выпадкаў невытворчага траўматызму. Напярэдадні летніх школьных канікул будзе нададзена асаблівая ўвага папярэджанню няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх. З 28 мая па 7 чэрвеня супрацоўнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі, падчас якіх правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі. Таксама ў рамках акцыі будуць арганізаваны рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    Дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту будзе ажыццяўляцца на вакзалах і ў цягніках.

    Чытаць далей…
  • 17 мая 2018
    Лепшага спецыяліста па ахове працы вызначылі на Беларускай чыгунцы

    На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі агляду-конкурсу «Лепшы спецыяліст па ахове працы» за 2017 год. Ён штогод праводзіцца на БЧ з мэтай павышэння эфектыўнасці і якасці работы па стварэнні ў арганізацыях бяспечных і здаровых умоў працы, прапаганды станоўчага вопыту работы ў галіне аховы працы, прыцягнення ўвагі работадаўцаў і работнікаў да пытанняў паляпшэння ўмоў і аховы працы.

    Усяго для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 12 заявак. Па выніках прафесійнага спаборніцтва пераможцам прызнаны інжынер па ахове працы Баранавіцкай дыстанцыі пуці Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксей Серыкаў.

    Чытаць далей…
  • 17 мая 2018
    Продаж білетаў праз Інтэрнэт, аплата праезду ТТА і ўкараненне шматмоўных тэрміналаў. Беларуская чыгунка працягвае развіццё электронных каналаў афармлення праязных дакументаў

    Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю безнаяўных разлікаў пры аплаце паслуг чыгуначнага транспарту. За 4 месяцы 2018 года на сайце БЧ было аформлена больш за 800 тыс. электронных білетаў, што на 24% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. Павелічэнню продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт садзейнічае праводзімая Беларускай чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу.

    Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) у красавіку 2018 года склаў 21,3%.

    Па-ранейшаму карыстаецца попытам у пасажыраў паслуга куплі білетаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. Так, з іх выкарыстаннем за студзень—апрель 2018 года рэалізавана 348,8 тыс. білетаў. Трэба адзначыць, што сёння на БЧ працуе 85 тэрміналаў самаабслугоўвання. У мінулым годзе на іх была ўсталяваная новая версія праграмнага забеспячэння, якая дазваляе асобам дасягнулі пенсіённага ўзросту з 1 мая па 30 верасня набываць з выкарыстаннем тэрміналаў самаабслугоўвання льготныя праязныя дакументы (білеты). Да канца 2018 года плануецца ўкараніць 26 шматмоўных тэрміналаў самаабслугоўвання з купюра- і манетапрыёмнікамі.

    Чытаць далей…
  • 16 мая 2018
    Беларуская чыгунка прымае ўдзел у Міжнароднай выстаўке ў Шанхаі

    Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (БТЛЦ) прымае ўдзел у VIII Міжнароднай выстаўке па лагістыцы, транспарту, інфармацыйных тэхналогіях і кіраванні ланцужкамі паставак «Transport logistic China 2018», якая праходзіць у г. Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка ) c 16 па 18 мая.

    «Transport logistic China» адна з найбуйнейшых транспартна-лагістычных выставак у Азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне, якая праводзіцца з перыядычнасцю адзін раз у два гады. У 2016 годзе ў выстаўке прынялі ўдзел 490 кампаній з 47 краін свету.

    Чытаць далей…
  • 14 мая 2018
    17 мая са станцыі Гудагай у Мінск адправіцца «Цягнік здароўя»

    Беларуская чыгунка сумесна з Астравецкім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі правядзе інфармацыйна-адукацыйную акцыю па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Цягнік здароўя». Прафілактычнае мерапрыемства адбудзецца 17 мая з 08:30 да 11:00 у электрацягніку № 6116 у зносінах Гудагай—Мінск адпраўленнем са станцыі Гудагай у 8 гадзін 23 мінуты. Акцыя пройдзе пад дэвізам «кантралюем ціск — падаўжаем жыццё!». Яе мэта — павышэнне інфармацыйнай пісьменнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця. Падчас правядзення акцыі пасажыры цягніка змогуць змераць артэрыяльны ціск, атрымаць кансультацыю спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння і прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, задаць пытанні па праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі.

    Чытаць далей…
  • 11 мая 2018
    Беларуская чыгунка нагадвае аб захаванні правіл выпасу жывёлы паблізу чыгуначных пуцей

    Праблема безнагляднага выпасу жывёлы і выхаду яго на чыгуначныя пуці па-ранейшаму актуальная. Сутыкненне цягнікоў з хатнімі жывёламі (каровамі, коньмі і г.д.) цягне за сабой не толькі іх гібель, але і стварае пагрозу бяспекі руху, наносіць эканамічную шкоду БЧ, а таксама з'яўляецца прычынай збояў у графіку руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў. Акрамя таго, у выніку экстранага тармажэння або сутыкнення ўзнікае небяспека траўміравання пасажыраў і работнікаў лакаматыўных брыгад.

    У 2017 годзе і за 4 месяцы 2018 года адбылося 12 выпадкаў наезду рухомага саставу на жывёл, у выніку чаго загінула 46 галоў жывёлы, а ў 2016 годзе і за 4 месяцы 2017 года зафіксавана 9 падобных здарэнняў, загінула 29 галоў жывёлы.

    Чытаць далей…
  • 10 мая 2018
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 68-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

    68 пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці пройдзе ў Бішкеку (Кыргызстан), 1718 мая гэтага года.

    У Бішкеку збяруцца члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. Таксама асацыяваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Фінляндыі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літвы, Эстоніі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Назіральнікі пры Савеце — прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД. Старшынстваваць на пасяджэнні будзе Старшыня Савета, генеральны дырэктар старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» О.В.Белазёраў.

    Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў.

    Праграмай мерапрыемства прадугледжаны разгляд 12 пытанняў, сярод іх: аб выкананні рашэнняў шэсцьдзесят сёмага пасяджэння Савета і выніках эксплуатацыйнай работы сеткі чыгунак за 2017 год і першы квартал 2018 года. Аб выніках работы пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах за 2017 год і першы квартал 2018 года. Таксама аб нарматывах графіка руху цягнікоў на 2018/2019 год. Аб выніках перапісу кантэйнераў ў 2017 годзе і падрыхтоўцы да перапісу грузавых вагонаў у 2018 годзе, аб ходзе выканання рашэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 18 кастрычнiка 1996 года аб Канцэпцыі ўсталявання ўзгодненай тарыфнай палітыкі на чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД за 2017 год і шэраг іншых важных пытанняў.

    Чытаць далей…
  • 07 мая 2018
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў БЧ у 2017 годзе

    26 красавіка ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося пасяджэнне камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў БЧ у 2017 годзе. Дадзены конкурс праводзіўся на Беларускай чыгунцы ў другі раз і быў арганізаваны ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на БЧ, пастаяннага павышэння прафесійнага ўзроўню моладзі, развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, а таксама выяўлення і ўкаранення на беларускай магістралі інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычны інтарэс. Інтэлектуальнае спаборніцтва праводзілася ў трох намінацыях: «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху паяздоў, перавозкі грузаў і пасажыраў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы, рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў» і «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя, а таксама на павышэнне ўзроўню тэхнікі бяспекі і аховы працы на вытворчасці». Усяго на конкурс было заяўлена 29 работ.

    Чытаць далей…
  • 02 мая 2018
    Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

    Шчыра віншуем вас з вялікім святам — Днём Перамогі!

    Дзень 9 мая 1945 года назаўжды ўпісаны ў гераічны летапіс нашай Радзімы. Мы ніколі не забудзем подзвіг тых, хто абараніў у баях незалежнасць і цэласнасць нашай дзяржавы, права людзей на мірнае жыццё, на стварэнне і развіццё. 9 мая наканавана было стаць ВЯЛIКIМ святам ПЕРАМОГI — святым і светлым для ўсіх народаў Савецкага Саюза.

    У тыя страшныя гады ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы сваю неацэнную ролю адыгралі чыгуначнікі. Днём і ноччу эшалоны дастаўлялі на перадавую стратэгічныя грузы, па чыгунцы эвакуіравалася насельніцтва, пад бесперапыннымі ўдарамі варожай авіяцыі чыгуначнікі аднаўлялі разбураныя пуці і рухомы састаў, дапамагалі адраджаць прамысловасць. Тысячы работнікаў галіны прайшлі гэтую жорсткую вайну на перадавой са зброяй у руках. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 20 чыгуначнікаў Беларусі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

    Шчыра віншуем вас з вялікім святам — Днём Перамогі!

    Дзень 9 мая 1945 года назаўжды ўпісаны ў гераічны летапіс нашай Радзімы. Мы ніколі не забудзем подзвіг тых, хто абараніў у баях незалежнасць і цэласнасць нашай дзяржавы, права людзей на мірнае жыццё, на стварэнне і развіццё. 9 мая наканавана было стаць ВЯЛIКIМ святам ПЕРАМОГI — святым і светлым для ўсіх народаў Савецкага Саюза.

    У тыя страшныя гады ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы сваю неацэнную ролю адыгралі чыгуначнікі. Днём і ноччу эшалоны дастаўлялі на перадавую стратэгічныя грузы, па чыгунцы эвакуіравалася насельніцтва, пад бесперапыннымі ўдарамі варожай авіяцыі чыгуначнікі аднаўлялі разбураныя пуці і рухомы састаў, дапамагалі адраджаць прамысловасць. Тысячы работнікаў галіны прайшлі гэтую жорсткую вайну на перадавой са зброяй у руках. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 20 чыгуначнікаў Беларусі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

    У гэтыя дні мы ўшаноўваем і ўспамінаем тых, хто выйграў бітву супраць нацызму, прайшоўшы страшны, але пераможны шлях, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць, падарыўшы нам найвялікшую каштоўнасць — 73 гады мірнага жыцця. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але мы заўсёды будзем схіляцца перад вашай мужнасцю — ваш подзвіг бессмяротны.

    Гераізм і доблесць, праяўленыя ў гады вайны, з'яўляюцца прыкладам любві і адданасці Радзіме для падрастаючага пакалення чыгуначнікаў. Вашы мудрыя словы і добрыя парады, жыццёвы і вытворчы вопыт, высокія маральныя якасці вельмі важныя ў справе патрыятычнага выхавання моладзі.

    Чытаць далей…
  • 02 мая 2018
    На Беларускай чыгунцы выбралі лепшых выканаўцаў аўтарскай і бардаўскай песні

    28 красавіка ў Доме культуры чыгуначнікаў горада Ліды адбыўся фестываль аўтарскай і бардаўскай песні «Звініце, гітарныя струны» сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі. Фестываль праводзіўся ў рамках Года малой Радзімы з мэтай садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу самабытных аўтараў і выканаўцаў, прыцягнення да актыўных заняткаў аматарскай мастацкай творчасцю работнікаў арганізацый БЧ, а таксама абмену вопытам работы ў папулярызацыі жанру аўтарскай і бардаўскай песні. У рэпертуары удзельнікаў прагучалі песні на беларускай мове, а таксама прысвечаныя любімым месцам у Беларусі.

    У фестывалі прынялі ўдзел больш за 20 работнікаў беларускай магістралі.

    Гран-пры фестывалю прысуджаны дуэту кіраўніка калектыву Культурна-спартыўнага цэнтра Дзмітрыя Абраўца і кіраўніка гуртка Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення чыгункі Андрэя Канапацкага. Яны выканалі твор на словы і музыку Андрэя Канапацкага «Стары дворык».

    Чытаць далей…