Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прэзентуе свой транзітны патэнцыял на транспартнай выстаўке «ТрансРасія-2018»

18 красавіка 2018

Выстаўка праходзіць у г. Краснагорску (Расійская Федэрацыя) з 17 па 19 красавіка. «ТрансРасія» на працягу многіх гадоў утрымлівае пазіцыі найбуйнейшага мерапрыемства ў Усходняй Еўропе па транспарце і лагістыцы.

Для Беларускай чыгункі галоўная мэта ўдзелу ў выстаўцы — рэклама сваіх паслуг з мэтай прыцягнення дадатковых грузапатокаў, магчымасць прамога кантакту з патэнцыяльнымі кліентамі.

Выкарыстоўваючы пляцоўку выстаўкі, спецыялісты беларускай магістралі правядуць шэраг сустрэч з прадстаўнікамі чыгуначных транспартных і экспедытарскіх кампаній Расіі, Латвіі, Літвы, Казахстана па развіццю транзітных перавозак. Важная ўвага нададзена рэкламе кантэйнерных перавозак. На стэндзе Беларускай чыгункі прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб паслугах магістралі, тэхнічнага і тэхналагічнага патэнцыялу перагрузачных магутнасцяў, тарыфнай палітыцы.

Удзел Беларускай чыгункі ў выстаўцы — гэта магчымасць устанаўлення новых і падтрымання ўжо наяўных дзелавых кантактаў з чыгуначнымі і транспартнымі адміністрацыямі краін СНД, Балтыі і Еўропы, экспедытарскімі і аператарскімі кампаніямі, грузаўладальнікамі і адміністрацыямі партоў. Галоўная задача — прыцягнуць дадатковыя грузапатокі з удзелам Беларускай чыгункі.

Таксама свае магчымасці прадэманструе на выстаўке дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі». Яно аказвае поўны комплекс транспартна-экспедыцыйных паслуг.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год