Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падпісала Мемарандум аб узаемаразуменні з вядучай лагістычнай кампаніяй Кітая

10 красавіка 2018

9 красавіка ў Мінску адбыліся перамовы кіраўніцтва Беларускай чыгункі з кіраўніцтвам кампаніі DHL Global Forwarding China, падраздзялення міжнароднай кампаніі DHL, аднаго з лідэраў сусветнага лагістычнага рынку. У перамовах прынялі ўдзел Уладзімір Марозаў, Начальнік Беларускай чыгункі, Келвін Леўнг, генеральны дырэктар DHL Global Forwarding Asia Pacific, Стыў Хуанг, генеральны дырэктар DHL Global Forwarding China, і Зафер Энгін, член савета дырэктараў і дырэктар па развіцці бізнэсу DHL Global Forwarding China.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі перавозак грузаў арганізаванымі кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа—Кітай. Як паведаміў Уладзімір Марозаў, рэалізацыя ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях», а таксама будаўніцтва пад Мінскам індустрыяльнага парку «Вялікі камень» з'яўляецца стымулюючым фактарам для развіцця кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай і Кітай—Беларусь—Кітай. У 2017 годзе праз тэрыторыю Беларусі прайшло больш за 3000 кантэйнерных цягнікоў. Агульны аб'ём транспарціроўкі грузаў у кантэйнерах у зносінах Кітай‑ЕС‑Кітай склаў 257 тысяч кантэйнераў ДФЭ, гэта ў 2 разы вышэй, чым ў 2016 годзе.

Таксама ў ходзе перагавораў абмеркавалі пытанні арганізацыі перавозак грузаў у зносінах Кітай—Беларусь з кансалідацыяй грузаў на кантэйнерным тэрмінале станцыі Калядзічы і далейшай іх дастаўкай у краіны ЕС. На працягу апошніх гадоў працягваецца супрацоўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі (БТЛЦ) з кампаніяй DHL Global Forwarding China у сферы перавозак кантэйнерных цягнікоў па маршруце Кітай—Еўропа—Кітай. Вынікам супрацоўніцтва стала арганізацыя кантэйнерных цягнікоў Хэфэй—Гамбург, Шэньчжэнь—Дуйсбург, Чэнду—Цілбург, Чэнду—Нюрнберг і Чэнду—Лодзь, якія звязалі краіны Заходняй Еўропы з шэрагам правінцый КНР. У студзені 2018 года ў супрацоўніцтве з DHL БТЛЦ арганізаваны новы праект кантэйнернага цягніка з Сіаня (правінцыя Шэньсі) у Еўропу.

Таксама Начальнік Беларускай чыгункі адзначыў важнасць развіцця маршрутаў з Кітая ў Беларусь. Стратэгічнай мэтай БЧ з'яўляецца стварэнне ў Мінску буйнога перавалачнага пункта (на базе тэрмінала Калядзічы), які зможа выступаць у ролі рэгіянальнага транспартнага хаба, дзе будзе адбывацца кансалідацыя грузаў і перанакіраванне патокаў, у тым ліку ў напрамку Поўнач—Поўдзень (з выкарыстаннем сэрвісу спецыялізаваных цягнікоў Вікінг і Зубр). Так у 2017 годзе была здзейснена адпраўка трох пілотных кантэйнерных цягнікоў па маршруце Шэньчжэнь—Калядзічы.

У сваю чаргу Келвін Леўнг, генеральны дырэктар DHL Global Forwarding Asia Pacific, адзначыў вялікі патэнцыял рынку перавозак з Кітая і іншых краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну ў краіны Еўропы. Паводле яго слоў, у кампаніі DHL вельмі зацікаўлены ў поўным выкарыстанні магчымасцяў мінскага хаба, каб злучыць суседнія краіны не толькі ў частцы перавозак у напрамку Усход—Захад, але таксама і Поўнач—Поўдзень. У сапраўдны момант доля кампаніі DHL Global Forwarding China на транспартным рынку Кітая складае каля 10%.

На заканчэнне сустрэчы былі падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускай чыгункай і кампаніяй DHL Global Forwarding, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні паміж дзяржаўным прадпрыемствам «БТЛЦ» Беларускай чыгункі і кампаніяй DHL Global Forwarding.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год