Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

10—11 красавіка ў Мінску адбудзецца другое пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа

03 красавіка 2018

Сумесная рабочая група створана з мэтай рэалізацыі Пагаднення, заключанага паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа (далей — Пагадненне). Падпісанне сямістаронняга Пагаднення завяршылася ў красавіку 2017 г. у г. Мінску. Дзейнасць Сумеснай рабочай групы накіравана на развіццё чыгуначных транспартных маршрутаў у зносінах Кітай—Еўропа і чыгуначнай інфраструктуры, стварэнне транспартна-лагістычных аб'ектаў, забеспячэнне бесперашкоднага пропуску кантэйнерных цягнікоў з Кітая ў Еўропу і ўдасканаленне працэсаў арганізацыі перавозак.

У рабоце другога пасяджэння Сумеснай рабочай групы прымуць удзел дэлегацыі Беларускай чыгункі, чыгуначных кампаній Германіі, Казахстана, Кітая, Манголіі, Польшчы і Расіі. Удзельнікі падвядуць вынікі работы па арганізацыі перавозак у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай у 2017 годзе і абмяркуюць іх перспектывы ў 2018 годзе. У планах работы: развіццё электроннага абмену інфармацыяй з мытнымі і іншымі кантралюючымі органамі для спрашчэння кантрольных працэдур пры грузавых перавозках; распрацоўка скразнога графіка руху кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай са станцыі адпраўлення да станцыі прызначэння; развіццё перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў, тавараў электроннага гандлю, грузаў у рэфрыжэратарных кантэйнерах; павышэнне маршрутнай хуткасці руху кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год