Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў 2017 годзе

07 лютага 2017

Міжнароднае супрацоўніцтва Беларускай чыгункі ў 2017 годзе будзе развівацца па некалькіх важных кірунках.

Адно з іх — развіццё двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва. Гэты блок прадугледжвае развіццё ў галіне чыгуначнага транспарту і транспартнай лагістыкі з карпарацыяй «Кітайскія чыгункі» і іншымі кітайскімі кампаніямі ў рамках рэалізацыі канцэпцыі «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху».

Прыярытэтнымі тут для Беларускай чыгункі будзе вырашэнне пытанняў па павелічэнню аб'ёмаў міжнародных грузавых чыгуначных перавозак у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай, у тым ліку з выкарыстаннем транспартна-лагістычных магчымасцяў АТ «ОТЛК», а таксама кампаній, заснаваных дзяржаўным прадпрыемствам «БТЛЦ» за мяжой; развіццё перавозак у зносінах Кітай—Беларусь—Кітай і супрацоўніцтва з рэзідэнтамі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» у транспартна-лагістычнай сферы і ў арганізацыі перавозак у міжнародных зносінах; узаемадзеянне з правінцыямі Кітая ў частцы арганізацыі перавозак паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі; рэалізацыя крэдытных пагадненняў і інвестыцыйных праектаў; азнаямленне з транспартна-лагістычнымі магчымасцямі Беларускай чыгункі.

Вялікая ўвага будзе нададзена ўзаемадзеянню з чыгуначнымі кампаніямі Расіі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Эстоніі. У першую чаргу яно будзе накіравана на прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў; развіццё пасажырскіх перавозак, правядзенне ўзгодненай і канкурэнтаздольнай тарыфнай палітыкі; прымяненне электронных юрыдычна значных перавозачных дакументаў пры арганізацыі перавозак у міжнародных зносінах; узгадненне сумесных дзеянняў, накіраваных на развіццё інфраструктуры памежных чыгуначных участкаў на асноўных напрамках пасажыра-і грузапатокаў. Таксама будзе працягнута ўзаемадзеянне з АТ «Літоўскія чыгункі» па завяршэнні электрыфікацыі чыгуначнага напрамку Маладзечна—дзяржмяжа—Н. Вільня і арганізацыі пасажырскіх перавозак у зносінах Мінск—Вільнюс з выкарыстаннем сучасных электрацягнікоў.

Працягнецца развіццё супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі-вытворцамі чыгуначнага рухомага саставу, тэхнікі, абсталявання з мэтай укаранення на дарозе энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, а таксама рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Прадугледжана ўзаемадзеянне прадстаўніцтваў Беларускай чыгункі ў Расіі, Казахстане і Польшчы з чыгункамі, грузаўладальнікамі, аператарамі рухомага саставу, перавозчыкамі і экспедытарскімі арганізацыямі дзяржаў знаходжання па прыцягненні дадатковых аб'ёмаў перавозак на Беларускую чыгунку.

Вялікая ўвага будзе нададзена арганізацыі і ўдзелу Беларускай чыгункі ў мерапрыемствах, якія праводзяцца Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве ў 2017 годзе. Прадугледжаны ўдзел у міжнародных выставах, форумах і канферэнцыях. У планах дарогі -— удзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня, арганізацыя і правядзенне тэматычных круглых сталоў у г. Маскве (Расійская Федэрацыя) і г. Калінінградзе (Расійская Федэрацыя), міжнароднай канферэнцыі ў Рэспубліцы Беларусь, прысвечанай рынку чыгуначных паслуг, лагістыцы, экспедавання і тарыфах і міжнароднай канферэнцыі, якая праводзіцца ў рамках 155-годдзя Беларускай чыгункі.

Важным напрамкам міжнароднай дзейнасці ў бягучым годзе з'яўляецца супрацоўніцтва з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі і арганізацыямі эканамічнай інтэграцыі.

Беларуская чыгунка будзе актыўна развіваць супрацоўніцтва з чыгуначнымі кампаніямі замежных дзяржаў у рамках дзейнасці Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці (ЦСЖТ), Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ), Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскіх перавозках »(КСТП) па пытаннях павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, удасканалення міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак. Да прыкладу, у красавіку бягучага года ў Мінску пройдзе XXXII пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ.

Вялікая ўвага будзе надавацца кірунку па далейшым удасканаленні нарматыўнай базы арганізацыі міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год