Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

29 снежня Беларуская чыгунка праводзіць Адзіны дзень пасажыра

26 снежня 2016

Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі.

Мерапрыемства пройдзе на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін.

У правядзенні «Адзінага дня пасажыра» прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты Упраўлення і аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў.

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні і пажаданні па паляпшэнню транспартнага абслугоўвання на магістралі пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў».

 

Зносіны ў новым фармаце Беларуская чыгунка праводзіць ужо другі год. У бягучым годзе фармат зносін з пасажырамі быў арганізаваны ў апошні чацвер 3-га месяца квартала.

Мерапрыемства атрымала станоўчыя водгукі ад пасажыраў. У асноўным, на адрас беларускай магістралі паступаюць прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў, па ўдасканаленні працы пасажырскага комплексу.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год