Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у X злёце моладзі ААТ «Расійскія чыгункі»

02 верасня 2016

З 6 па 10 верасня ў Маскве пройдзе X юбілейны злёт моладзі ААТ «РЖД».

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у працы двух секцый — міжнароднай і секцыі «Выкладчыкі чыгуначнай галіны».

Фармат работы міжнароднай секцыі прадугледжвае ўдзел у рабочых сустрэчах на тэмы: «Інавацыя і навука ў чыгуначнай галіне», «Міжнародная дзейнасць ААТ«РЖД»,«ААТ «РЖД» сёння», а таксама ўдзел у рабочай паездцы па Малым кальцы Маскоўскай чыгункі.

У рамках прэзентацыі замежных кампаній-удзельніц міжнароднай секцыі дэлегацыя беларускай магістралі выступіць перад удзельнікамі злёту з прэзентацыяй аб дзейнасці Беларускай чыгункі і яе перспектывах, прыме ўдзел у фестывалі нацыянальных культур.

Таксама насычаная разнастайнымі мерапрыемствамі і работа секцыі «Выкладчыкі чыгуначнай галіны». Дэлегаты злёту прымуць удзел у панэльных дыскусіях з топ-мэнэджмэнтам ААТ «РЖД» на тэмы аб вектарах развіцця кампаніі і кліентаарынтаванасці. Праслухаюць шэраг лекцый на такія тэмы як: «Інавацыі і навука ў чыгуначнай галіне», «Фінансавы мэнэджмэнт адукацыйнай арганізацыі», «Прарыўныя навуковыя адкрыцці і даследаванні» і многія іншыя. Прымуць удзел у рабоце круглага стала на тэму: «Абмен лепшымі педагагічнымі практыкамі. Ролю і месца выкладчыкаў у сістэме прафесійнай адукацыі. Рэфлексіўны аналіз. Выпрацоўка прапаноў». Пабываюць на фінале карпаратыўнай моладзевай лігі «Што? Дзе? Калі?» ці прымуць удзел у дыскусіі «Чалавечы капітал ‑ каштоўнасць і галоўны актыў кампаніі».

 

Праграмай X моладзевага злёту для ўдзельнікаў секцый прадугледжана таксама наведванне ключавых аб'ектаў вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры і сустрэча з кіраўніцтвам ААТ «РЖД».

Удзел дэлегацыі Беларускай чыгункі ў рабоце секцый з'яўляецца важным крокам ва ўмацаванні моладзевых сувязей паміж чыгункамі Беларусі і Расіі. Такі камунікацыйны фармат будзе садзейнічаць стварэнню трывалага падмурка развіцця, творчага, адукацыйнага, сацыяльнага і духоўна-маральнага патэнцыялу маладога пакалення чыгуначнікаў.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі і праводзіць актыўную і мэтанакіраваную працу з моладзю. Сёння на магістралі працуе каля 20 тысяч маладых людзей ва ўзросце да 31 года. Для актыўнага прыцягнення моладзі да вырашэння вытворчых задач сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» на дарозе працуюць 29 моладзевых цягніковых брыгад, а таксама 64 моладзевыя лакаматыўныя брыгады, больш за 200 маладых рацыяналізатараў. Штогод сярод моладзі праводзяцца разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы вытворчай і сацыяльнай накіраванасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год