Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі — пераможца 2-га этапа галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Мінтранса

07 чэрвеня 2016

Зборная каманда Беларускай чыгункі перамагла ў сваёй падгрупе ў II этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Мінтранса. Спаборніцтвы праходзілі на базе «Турыстычнага комплексу«Нарач». Гонар чыгуначнікаў адстойвалі 29 прадстаўнікоў беларускай магістралі. Яны спаборнічалі ў 6-ці дысцыплінах: плаванні, валейболе, лёгкаатлетычным кросе, дартсе, міні-футболе і стральбе.

Чыгуначнікі паказалі лепшы вынік у валейболе, плаванні, кросе і стральбе і сталі трэцімі ў міні-футболе і дартсе. У выніку спартсмены БЧ занялі 1-е агульнакаманднае месца. Другое месца прысуджана Арганізацыям дарожнай гаспадаркі, а трэцяе месца Дэпартаменту па авіяцыі.

 

Адзначым, што ў I этапе Рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса камандзе Беларускай чыгункі таксама не было роўных.

Усяго ў Рэспубліканскай спартакіядзе прынялі ўдзел 12 структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, з 2008 года спартсмены беларускай магістралі штогод становяцца пераможцамі гэтых прэстыжных спаборніцтваў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год