Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у XLIV сесіі Нарады Міністраў АСЧ

06 чэрвеня 2016

710 чэрвеня дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел XLIV сесіі Нарады Міністраў АСЧ, якая пройдзе ў Баку (Азербайджан).

Згодна з парадку дня на дадзенай сесіі плануецца разгледзець каля 13 пытанняў, сярод якіх пытанні аб выніках працы Камісіі АСЧ па транспартнай палітыцы і стратэгіі развіцця, Камісіі АСЧ па транспартным праве і Рэвізійнай камісіі АСЧ за 2015 год. Будзе нададзена ўвага пытанню падрыхтоўкі Міжнароднай Канферэнцыі аб прамым міжнародным чыгуначным паведамленні. Акрамя таго, прадугледжаны справаздачы аб дзейнасці АСЧ за 2015 год і аб праграме работы на 2017 год, аб членстве ў АСЧ Рэспублікі Карэя, аб папярэднім парадку дня, даце і месцы правядзення XLV сесіі Нарады Міністраў АСЧ, разгледжаны канчатковы бюджэт Камітэта АСЧ на 2016 год і папярэдні на 2017 год.

Таксама Старшыня Камітэта праінфармуе ўдзельнікаў сесіі аб правадзімай ЕЭК ААН рабоце «Да адзінага чыгуначнага права ў агульнаеўрапейскім рэгіёне і ў еўраазіяцкіх транспартных калідорах».

 

Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

Нагадаем, Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ) створана ў 1956 годзе. Членамі АСЧ з'яўляюцца транспартныя міністэрствы і цэнтральныя дзяржаўныя органы, што ведаюць чыгуначным транспартам, 28 краін.

Беларуская чыгунка стала членам АСЧ ў 1992 годзе. Дзейнасць беларускай магістралі ў рамках АСЧ накіравана на выкананне задач па далейшым удасканаленні і развіццю міжнародных чыгуначных перавозак, ўдасканаленні нарматыўных і прававых асноў, мэтай якіх з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту і пашырэнне спектру прадстаўляемых кліентам паслуг.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год