Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі паэтычнага конкурсу «Дарозе прысвячаю радкі»

10 чэрвеня 2016

Паэтычны конкурс «Дарозе прысвячаю радкі» завяршыўся на Беларускай чыгунцы. Ён праводзіўся з мэтай арганізацыі вольнага часу работнікаў БЧ, развіцця і ўдасканалення іх аматарскай творчасці, папулярызацыі чыгуначных прафесій, захавання і прапаганды культурнай спадчыны. Творчае спаборніцтва было арганізавана сярод работнікаў магістралі і прымеркавана да 80-годдзя газеты «Чыгуначнік Беларусі». За красавік‑май у рэдакцыю выдання прыйшло больш 60-ці вершаў з усіх аддзяленняў Беларускай чыгункі. Пры падвядзенні вынікаў журы ацэньвала наяўнасць асаблівага аўтарскага стылю, выкарыстанне сродкаў моўнай выразнасці, глыбіню раскрыцця тэмы, бездакорнасць тэхнікі вершаскладання, а таксама сілу эмацыйнага ўплыву на чытачоў.

У выніку пераможцам конкурсу прызнана электрамеханік Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Святлана Войтава. 2-е месца прысуджана інжынеру Бабруйскай дыстанцыі пуці РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Дзмітрыю Селькову, а 3-е заняла сакратар Магілёўскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Жанна Барабанава.

Таксама 2 паэта-аматара электрамеханік Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» Максім Зыкаў і мастацкі кіраўнік Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі Леанід Фейгін будуць узнагароджаны заахвочвальнымі прызамі. Акрамя таго, Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў прыняў рашэнне ўручыць заахвочвальныя прызы 3 аўтарам вершаў, яшчэ 2 работніка БЧ атрымаюць падарункі ад газеты «Чыгуначнік Беларусі».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год