Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Чэрвень

  • 30 чэрвеня 2016
    30 чэрвеня Беларуская чыгунка праводзіць «Адзіны дзень пасажыра»

    Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі.

    Правядзенне дадзенага мерапрыемства прадугледжана ў апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін.

    У правядзенні «Адзінага дня пасажыра» прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, пасажырскіх аддзелаў, начальнікі станцый і вакзалаў.

    У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні і пажаданні па паляпшэнню транспартнага абслугоўвання на магістралі пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў».

    Чытаць далей…
  • 30 чэрвеня 2016
    30 чэрвеня спаўняецца 80 гадоў з дня заснавання і выхаду ў свет газеты «Чыгуначнік Беларусі»

    У Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею аднаго з найстарэйшых друкаваных выданняў у Рэспубліцы Беларусь — газеце «Чыгуначнік Беларусі», заснавальнікам якога з'яўляецца дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка».

    Праграмай вечара прадугледжана цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў газеты, а таксама работнікаў аддзяленняў беларускай магістралі.

    У цырымоніі прыме ўдзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз журналістаў», Старшыня Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг, а таксама работнікі і ветэраны рэдакцыі газеты. Свае віншаванні адрасуюць ў гэты вечар і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

    На працягу года ў рамках юбілею газеты на беларускай магістралі прадугледжана правядзенне шэрагу разнастайных мерапрыемстваў.

    Чытаць далей…
  • 25 чэрвеня 2016
    Інцыдэнт на ўчастку Калядзічы—Памыслішча не паўплываў на графік руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на Беларускай чыгунцы

    25 чэрвеня ў 13.26 на 32-м кіламетры ўчастка Калядзічы—Памыслішча абыходнага пуці Мінскага чыгуначнага вузла адбыўся сход 15 вагонаў з бяспечнымі грузамі, якія накіроўваліся ў складзе 73-вагоннага грузавога цягніка па маршруце Калінкавічы—Мінск. Шкоды экалогіі і пацярпелых няма.

    У цяперашні час праводзяцца работы па аднаўленні руху цягнікоў на гэтым участку, у якіх задзейнічаны аднаўленчыя цягнікІ са станцый Мінск-Сартавальны і Маладзечна.

    Чытаць далей…
  • 24 чэрвеня 2016
    Дзіцячая чыгунка запрашае адсвяткаваць Дзень Незалежнасці разам

    3 ліпеня Дзіцячая чыгунка імя К. С.Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прыгатавала для наведвальнікаў шырокую святочную праграму. На станцыі Заслонава на працягу дня будзе праходзіць вялікі канцэрт. Перад гасцямі выступяць творчыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Акрамя таго, на станцыі Сасновы бор сіламі 120 асобнай механізаванай брыгады і Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь будзе арганізавана выстава стралковай зброі і форменнага абмундзіравання. Таксама можна будзе пакатацца на конях, паўдзельнічаць у розных конкурсах, гульнях і віктарынах.

    У гэты дзень будзе арганізаваны рух двух цягнікоў. Першы састаў адправіцца ў 11.00, а апошні — у 16.58. Інтэрвал руху цягнікоў складзе 22 хвіліны.

    З пачатку сезона Дзіцячая чыгунка перавезла ўжо больш за 17 тысяч пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 23 чэрвеня 2016
    На Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі пройдзе нарада экспертаў па эксплуатацыі і развіццю Міждзяржаўнай АСК «Экспрэс»

    З 28 па 30 чэрвеня на базе Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі пройдзе 24-я нарада экспертаў пастаянна дзеючай рабочай групы па эксплуатацыі і развіццю Міждзяржаўнай АСК «Экспрэс» на чыгунках дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у рабоце Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў ‑ удзельніц Садружнасці.

    У рабоце нарады прымуць удзел прадстаўнікі 10 чыгуначных адміністрацый краін СНД: Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Украіны, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Эстоніі. Таксама прадстаўнікі АТ «ВНІІЖТ», АТ «ФПК», Дырэкцыя Савета па чыгуначным транспарце.

    Нарада пройдзе пад кіраўніцтвам Аляксандра Мішуры — кіраўніка Дэпартамента пасажырскай і грузавы работы Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці.

    Чытаць далей…
  • 22 чэрвеня 2016
    Прадпрыемства УП «Белтрансаўтаматыка» Беларускай чыгункі занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару

    Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №225 ад 2016/06/15 будаўнічна-мантажнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белтрансаўтаматыка» Беларускай чыгункі прызнана пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый транспарту і занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2015 годзе найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.

    Прадпрыемства «Белтрансаўтаматыка» было створана ў красавіку 1949 года. Асноўныя кірункі яго дзейнасці — гэта будаўніцтва, тэхнічнае пераўзбраенне, рэканструкцыя, мадэрнізацыя і капітальны рамонт прылад аўтаматыкі тэлемеханікі, сувязі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    У рамках развіцця электрыфікацыі на Беларускай чыгунцы ў 2011 годзе ў структуры УП «Белтрансаўтаматыка» быў створаны філіял «Энэргамантажны цягнік», які цяпер выконвае ўвесь комплекс работ па будаўніцтву і мантажу прылад кантактнай сеткі на дарозе.

    Чытаць далей…
  • 20 чэрвеня 2016
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у V Усебеларускім народным сходзе

    Беларуская чыгунка дэлегавала 20 прадстаўнікоў магістралі на V Усебеларускі народны сход, якое пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня. Гэта самыя годныя працаўнікі ў сваіх калектывах. Выбранне праходзіла на сходах упаўнаважаных. Сярод дэлегатаў - тэхнік і бухгалтар, машыніст электравоза і брыгадзір вагоннага ўчастка, начальнік аддзялення і інжынер. Асноўнае патрабаванне да ўдзельнікаў форуму — быць прафесіяналам сваёй справы і ўмець вырашаць вытворчыя пытанні, а таксама праблемы, якія хвалююць грамадства.

    Трэба адзначыць, што некаторыя з дэлегатаў будуць прымаць удзел у народным веча ўжо не ў першы раз. Да прыкладу, начальнік РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» Аляксандр Шматаў быў дэлегаваны працоўным калектывам на IV Усебеларускі народны сход, а намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях ААТ «Брэсцкі электратэхнічны завод» Сяргей Якута — удзельнік III Усебеларускага народнага сходу. Сярод чыгуначнікаў, якім даверана удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця краіны — 3 члены РГА «Белая Русь» і 4 члены ГА «БРСМ».

    Чытаць далей…
  • 17 чэрвеня 2016
    17 чэрвеня 2016 года Беларуская чыгунка адкрыла рэгулярны рух цягнікоў на электравознай цяге па кірунку Гомель—Мінск—Гомель

    Урачыстая цырымонія прайшла на станцыі Гомель з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    Начальнік дарогі далажыў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнка «Аб выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па электрыфікацыі ўчасткаў Беларускай чыгункі і перспектывы яе развіцця».

    У рамках мерапрыемства Кіраўніку дзяржавы была прадэманстравана найноўшая чыгуначная тэхніка: семівагонны электрацягнік міжрэгіянальных ліній (ЭПМ), які плануецца выкарыстоўваць для перавозкі пасажыраў па кірунку Гомель—Мінск—Гомель, грузавы электравоз БКГ2. Таксама прайшла прэзентацыя сучаснай рамонтна-пуцявой тэхнікі.

    Сімвалам адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў на электравознай цяге на ўчастку Гомель—Мінск стала адпраўленне грузавога цягніка, кіраванага электравозам БКГ1, сфармаванага з вагонаў з грузамі сельскагаспадарчага і прамысловага прызначэння.

    Чытаць далей…
  • 17 чэрвеня 2016
    Беларуская чыгунка прызначыла дзённый цягнік міжнародных ліній №809/810 Мінск—Вільнюс з 14 ліпеня

    Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжнародных ліній №809/810 Мінск—Вільнюс. Састаў будзе курсіраваць з 14 ліпеня ў дзённы час чатыры разы на тыдзень па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах.

    Цягнік №809 Мінск—Вільнюс будзе адпраўляцца з Мінска ў 14 гадзін 03 хвіліны, і прыбываць у Вільнюс ў 17 гадзін.

    У адваротным кірунку цягнік №810 Вільнюс—Мінск адправіцца ў 12 гадзін 30 хвілін і прыбудзе ў Мінск у 15 гадзін 27 хвілін.

    Пагранічны і мытны кантроль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасажыры будуць праходзіць на станцыі Гудагай, а на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі — у тэрмінале станцыі Вільнюс.

    Пасажырам, якія прыбываюць цягнікамі з Мінска ў Вільнюс і жадаючым далей прадоўжыць свой маршрут да Балтыйскага ўзбярэжжа да г. Клайпеда, пры прад'яўленні праязных дакументаў на праезд ад Мінска да Вільнюса, у касах АТ «Літоўскія чыгункі» даецца скідка ў памеры 10%. Мэтай рэалізацыі дадзенага праекта з'яўляецца ўзмацненне транспартных сувязяў паміж сталіцамі Беларусі і Літвы, пашырэнне магчымасцяў пасажыраў у выбары варыянту паездкі, павышэнне якасці аказваемых паслуг.

    Чытаць далей…
  • 15 чэрвеня 2016
    Беларуская чыгунка ў Оршы праводзіць нараду па забеспячэнню бяспекi працы

    14-15 чэрвеня на базе УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў горадзе Орша праходзіць нарада на тэму «Забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы».

    Нарада праходзіць пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзерава. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, чыгуначных адміністрацый краін Садружнасці, а таксама спецыялісты па ахове працы Беларускай чыгункі.

    На парадку дня такія тэмы, як аб стане вытворчага траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь і мерах па яго папярэджанні, стан умоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы, арганізацыя медыцынскага абслугоўвання і псіхалагічныя аспекты прафесійнай надзейнасці работнікаў чыгуначнага транспарту. Таксама ўдзельнікі нарады абмяркуюць праблемныя пытанні ўкаранення сродкаў індывідуальнай абароны ў Рэспубліцы Беларусь і прааналізуюць прычыны траўміравання работнікаў у арганізацыях Беларускай чыгункі ў выніку дзеяння электрычнага току з 2006 па 2015 гг.

    Калегі-чыгуначнікі з Расіі і Казахстана падзеляцца вопытам арганізацыі працы ў галіне аховы працы ў ААТ «Расійскія чыгункі» і АТ «Нацыянальная кампанія «Казакстан темiр жолы».

    Акрамя таго, у рамках праграмы пройдзе нарада галоўных інжынераў Беларускай чыгункі, а таксама будуць арганізаваны аглядныя экскурсіі ў лакаматыўнае дэпо Орша і на эксплуатацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Рэльсазварачны цягнік №10 станцыі Орша Беларускай чыгункі»

    Чытаць далей…
  • 14 чэрвеня 2016
    Фестываль аўтарскай і бардаўскай песні прайшоў 10 чэрвеня ў г. Лідзе

    Фестываль аўтарскай і бардаўскай песні «Напоўнім музыкай сэрца» прайшоў на базе Лідскага Дома культуры чыгуначнікаў Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года культуры.

    Яго арганізатарам выступілі Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    У фестывалі прынялі ўдзел аўтары і выканаўцы аўтарскай і бардаўскай песні - работнікі ўсіх аддзяленняў дарогі. Творчае мерапрыемства ў такім фармаце было арганізавана ўпершыню на беларускай магістралі ў мэтах садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу самабытных аўтараў і выканаўцаў, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства, абмену вопытам работы ў папулярызацыі жанру аўтарскай і бардаўскай песні сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі.

    Праграмай фестывалю былі прадугледжаны конкурсная праграма, творчая майстэрня. Таксама для ўдзельнікаў фестывалю была арганізавана экскурсійная праграма.

    Вядома, галоўным мерапрыемствам фестывалю стала конкурсная праграма, якая ўключала ўдзел у трох намінацыях: «Аўтар», «Паэт» і «Выканаўца». У намінацыі «Аўтар» ўдзельнікі выконвалі творы на вершы і (або) ўласнага аўтарства. У намінацыі «Паэт» — чыталі вершы ўласнага сачынення на тэму «Рытмы дарогі ў сэрцы маім». У намінацыі «Выканаўца» гучалі песні з рэпертуару вядомых бардаў і рок музыкантаў.

    Чытаць далей…
  • 10 чэрвеня 2016
    Летняя аздараўленчая кампанія стартавала на Беларускай чыгунцы

    Летні сезон адкрылі ўжо практычна ўсе дзіцячыя аздараўленчыя лагеры Беларускай чыгункі. Першым адчыніў свае дзверы 1 чэрвеня лагер «Дубравенка», «Магістраль» прыняў рабят 5 чэрвеня, у «Азёры», і «ім. Н. Гастэла» заезды адбыліся 9 чэрвеня, 10 Чэрвень першая змена пачалася ў лагерах «Лясное возера» і «Іса». 14 чэрвеня рабят на аздараўленне чакае лагер «Лясныя далі». У гэтым годзе падчас першай змены ў дзіцячых аздараўленчых лагерах адпачнуць парадку 1800 школьнікаў. Два лагеры Беларускай чыгункі «Магістраль» і «Дубравенка» будуць працаваць у 4 змены, ва ўсіх астатніх аздараўленне будзе арганізавана ў 3 змены.

    Усяго ў летні перыяд на беларускай магістралі будзе функцыянаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў (ім. Н. Гастэлы, «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка» і «Магістраль») , у якіх адпачнуць каля 6 тысяч дзяцей.

    Аздараўленне школьнікаў ад 15 да 18 гадоў прадугледжана ў профільных атрадах дзіцячых аздараўленчых лагераў «ім. Н. Гастэлы», «Іса», «Азёры», «Лясныя далі» і «Дубравенка».

    Чытаць далей…
  • 10 чэрвеня 2016
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі паэтычнага конкурсу «Дарозе прысвячаю радкі»

    Паэтычны конкурс «Дарозе прысвячаю радкі» завяршыўся на Беларускай чыгунцы. Ён праводзіўся з мэтай арганізацыі вольнага часу работнікаў БЧ, развіцця і ўдасканалення іх аматарскай творчасці, папулярызацыі чыгуначных прафесій, захавання і прапаганды культурнай спадчыны. Творчае спаборніцтва было арганізавана сярод работнікаў магістралі і прымеркавана да 80-годдзя газеты «Чыгуначнік Беларусі». За красавік‑май у рэдакцыю выдання прыйшло больш 60-ці вершаў з усіх аддзяленняў Беларускай чыгункі. Пры падвядзенні вынікаў журы ацэньвала наяўнасць асаблівага аўтарскага стылю, выкарыстанне сродкаў моўнай выразнасці, глыбіню раскрыцця тэмы, бездакорнасць тэхнікі вершаскладання, а таксама сілу эмацыйнага ўплыву на чытачоў.

    У выніку пераможцам конкурсу прызнана электрамеханік Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Святлана Войтава. 2-е месца прысуджана інжынеру Бабруйскай дыстанцыі пуці РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Дзмітрыю Селькову, а 3-е заняла сакратар Магілёўскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Жанна Барабанава.

    Таксама 2 паэта-аматара электрамеханік Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» Максім Зыкаў і мастацкі кіраўнік Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі Леанід Фейгін будуць узнагароджаны заахвочвальнымі прызамі. Акрамя таго, Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў прыняў рашэнне ўручыць заахвочвальныя прызы 3 аўтарам вершаў, яшчэ 2 работніка БЧ атрымаюць падарункі ад газеты «Чыгуначнік Беларусі».

    Чытаць далей…
  • 07 чэрвеня 2016
    Каманда Беларускай чыгункі — пераможца 2-га этапа галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Мінтранса

    Зборная каманда Беларускай чыгункі перамагла ў сваёй падгрупе ў II этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Мінтранса. Спаборніцтвы праходзілі на базе «Турыстычнага комплексу«Нарач». Гонар чыгуначнікаў адстойвалі 29 прадстаўнікоў беларускай магістралі. Яны спаборнічалі ў 6-ці дысцыплінах: плаванні, валейболе, лёгкаатлетычным кросе, дартсе, міні-футболе і стральбе.

    Чыгуначнікі паказалі лепшы вынік у валейболе, плаванні, кросе і стральбе і сталі трэцімі ў міні-футболе і дартсе. У выніку спартсмены БЧ занялі 1-е агульнакаманднае месца. Другое месца прысуджана Арганізацыям дарожнай гаспадаркі, а трэцяе месца Дэпартаменту па авіяцыі.

    Чытаць далей…
  • 06 чэрвеня 2016
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у XLIV сесіі Нарады Міністраў АСЧ

    710 чэрвеня дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел XLIV сесіі Нарады Міністраў АСЧ, якая пройдзе ў Баку (Азербайджан).

    Згодна з парадку дня на дадзенай сесіі плануецца разгледзець каля 13 пытанняў, сярод якіх пытанні аб выніках працы Камісіі АСЧ па транспартнай палітыцы і стратэгіі развіцця, Камісіі АСЧ па транспартным праве і Рэвізійнай камісіі АСЧ за 2015 год. Будзе нададзена ўвага пытанню падрыхтоўкі Міжнароднай Канферэнцыі аб прамым міжнародным чыгуначным паведамленні. Акрамя таго, прадугледжаны справаздачы аб дзейнасці АСЧ за 2015 год і аб праграме работы на 2017 год, аб членстве ў АСЧ Рэспублікі Карэя, аб папярэднім парадку дня, даце і месцы правядзення XLV сесіі Нарады Міністраў АСЧ, разгледжаны канчатковы бюджэт Камітэта АСЧ на 2016 год і папярэдні на 2017 год.

    Таксама Старшыня Камітэта праінфармуе ўдзельнікаў сесіі аб правадзімай ЕЭК ААН рабоце «Да адзінага чыгуначнага права ў агульнаеўрапейскім рэгіёне і ў еўраазіяцкіх транспартных калідорах».

    Чытаць далей…
  • 01 чэрвеня 2016
    Беларуская чыгунка заклікае вадзіцеляў аўтатранспарту быць больш уважлівымі на пераездах

    Беларуская чыгунка 10 чэрвеня далучыцца да правядзення Міжнароднага дня бяспекі на пераездах. Штогод ва ўсім свеце, нягледзячы на прынятыя меры, у выніку дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах гіне і атрымлівае калецтва вялікая колькасць удзельнікаў дарожнага руху. Практычна ўсе аварыі адбываюцца з-за невыканання правілаў дарожнага руху, такіх як абавязковы прыпынак перад пераездам, а таксама забараняючым сігналам светлафора або закрытым шлагбаўмам.

    10 чэрвеня Беларуская чыгунка правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне, дзе маюцца чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх будзе арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці Беларускай чыгункі і ДАІ. Вадзіцеляў праінструктуюць і ўручаць ім памяткі пра бяспеку руху на чыгуначных пераездах. Акрамя таго, будзе ажыцяўляцца дадатковая праверка тэхнічнага стану пераездаў.

    Спачатку гэтага года колькасць дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах з удзелам рухомага складу скарацілася ўдвая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года і склала 4 выпадка. Пры гэтым ў 2016 годзе  пацярпелі 2 чалавекі (у 2015 годзе пацярпела 5 чалавек).

    Чытаць далей…