На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы за 2015 год
15 красавіка 2016
На Беларускай чыгунцы выбралі лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала наяўнасць дзеючых музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў аддзяленнях дарогі, колькасць адзінак захоўвання музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, удзел музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў культурна-масавых мерапрыемствах , якія праводзяцца на БЧ і г. д.
У намінацыі «Лепшы музей аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву музея гісторыі УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». На другім месцы — калектыў музея гісторыі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Трэцяе месца дасталася калектыву музея гісторыі РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
У намінацыі «Лепшы музей адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» месцы размеркаваліся наступным чынам:
1-е месца калектыў музея гісторыі чыгуначнай тэхнікі культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
2-е месца — калектыў музея гісторыі лакаматыўнага дэпо Мінск УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
3-е месца — калектыў музея гісторыі вакзала ст. Брэст-Цэнтральны РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».
У намінацыі «Лепшы пакой баявой і працоўнай славы адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву залы гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, другое месца ў калектыва пакоя баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Жлобін РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», на трэцім месцы — калектыў пакоя баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Гомель.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год