Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення БЧ запрашае 30 красавіка на адкрыццё сезона

28 красавіка 2016

30 красавіка Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (ДЧ) адкрые 61-ы сезон.

У 9.00 на станцыі Заслонава пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў. Хлопчыкаў і дзяўчынак, асабліва праявіўшых сябе падчас навучання, заахвоцяць граматамі ад Дзіцячай чыгункі, акрамя таго адбудзецца ўзнагароджанне прызёраў шахматна-шашачнага турніру. Першы цягнік «Сталічны экспрэс» адправіцца з перона станцыі ў 11.00. Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

Рабят таксама чакае сустрэча з казачнымі персанажамі, віктарыны, конкурсы і гульні.

Да Дня Перамогі Дзіцячая чыгунка таксама прыгатавала для сваіх наведвальнікаў святочную праграму. 9 мая з 11.00 да 16.30 на станцыі Заслонава адбудзецца вялікі канцэрт, арганізаваны Культурна-спартыўным цэнтрам Мінскага аддзялення БЧ.

Нагадваем, у маі Дзіцячая чыгунка будзе працаваць па суботах і нядзелях, а таксама ў святочныя дні з 11.00 да 16.40. У верасні «Сталічны экспрэс» будзе курсіраваць у гэты ж час па суботах і нядзелях.

 

Летам Дзіцячая чыгунка чакае наведвальнікаў і ў буднія дні. У сераду, чацвер і пятніцу «Сталічны экспрэс» будзе вазіць пасажыраў з 11.00 да 14.00, а ў суботу і нядзелю — з 11.00 да 16.40.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год