Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка забяспечвае бесперабойную працу у экстрэмальных умовах надвор'я

16 студзеня 2016

Беларуская чыгунка аператыўна рэагуе на змены умоў надвор'я і своечасова чысціць чыгуначны шлях і стрэлачныя пераводы ад снегу, што дазваляе забяспечыць бесперабойную работу чыгуначнага транспарту і бяспеку руху цягнікоў. На дарозе працуе пастаянна дзеючая Камісія па надзвычайных сітуацыях Беларускай чыгункі, якая каардынуе дзеянні службаў і арганізацый па ліквідацыі магчымых наступстваў снегападаў, усе гаспадаркі магістралі працуюць у штатным рэжыме.

Беларуская чыгунка мае неабходную колькасць снегаўборачнай тэхнікі для ачысткі чыгуначных шляхоў ад снегу на перагонах і станцыях - 24 снегаўборачныя машыны і 40 снегаачышчальнікаў. Па стане на раніцу 16 студзеня падчас правядзення работ па ўборцы снегу задзейнічана 1 снегаўборачная машына, на ачыстцы стрэлачных пераводаў і чыгуначных пераездаў ад снегу працавала 766 чалавек. Затрымак у руху цягнікоў з-за ўмоў надвор'я няма.

Таксама арганізавана ўборка снегу і вобмешка пясчана-салянай сумессю на пасажырскіх платформах і прылеглай тэрыторыі чыгуначных вакзалаў. У структуру Беларускай чыгункі ўваходзяць 320 пасажырскіх станцый і 572 прыпыначных пасажырскіх пункта, на якіх размешчаны 1428 пасажырскіх платформаў, работы па ачыстцы платформаў ад снегу вядуцца ў пастаянным рэжыме. Для гэтага задзейнічана 39 адзінак уборачнай тэхнікі і 453 працаўніка.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год