Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 2016 годзе прыме ўдзел у найбуйнейшых транспартных выставах

13 студзеня 2016

У бягучым годзе Беларуская чыгунка плануе ўдзел у міжнародных транспартных выставах па грузаперавозках, транспарту і лагістыцы. У якасці экспанента дарога будзе прадстаўлена са стэндам на выставах: «ТрансРасія» (г. Масква, 1922.04), «Transbaltika 2016» (г.Вільнюс, 0810.11), Нацыянальнай выставе Рэспублікі Беларусь у Мінску (0406.10).

Удзел у выставах з'яўляецца неад'емнай часткай маркетынгавай стратэгіі дарогі. Спецыялісты прымуць удзел у рабоце пленарных і секцыйных пасяджэнняў, працы круглых сталоў па найбольш актуальных пытаннях развіцця транспартнай галіны, якія прадугледжаны ў рамках работы выстаў. Актыўны ўдзел беларускай магістралі плануецца ў мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня. Акрамя ўдзелу ў Х Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Транспарт і лагістыка 2016» спецыялісты дарогі прымуць удзел у Х Беларускім транспартным кангрэсе.

Вялікую ўвагу Беларуская чыгунка будзе надаваць дэманстрацыі транзітнага патэнцыялу, азнаямленню грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній з паслугамі дарогі, яе тарыфнай палітыкі. З гэтай мэтай таксама прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў. Да прыкладу, транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў плануецца прадставіць у лістападзе ў Маскве і Калінінградзе падчас правядзення круглага стала.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год