Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Падчас зімовых школьных канікул Беларуская чыгунка праводзіць комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека»

24 снежня 2015

З 24 снежня па 10 студзеня Беларуская чыгунка праводзіць комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека». У гэтыя дні на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі асаблівую ўвагу нададуць папярэджанні дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі апынуцца дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных шляхоў, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. На вакзалах і ў цягніках арганізуюць дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

 

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбыліся 133 выпадкі невытворчага траўматызму, што на 20% менш, чым за аналагічны перыяд 2014 года(167 выпадкаў). На 35 чалавек зменшылася колькасць пацярпелых грамадзян. З агульнай колькасці пацярпелых 87 загінулі, 47 траўмаваныя. У тым ліку траўмаваныя 5 непаўналетніх. У двух выпадках дзеці, пераходзячы чыгуначныя шляхі, знаходзіліся ў слухаўках, яшчэ двое падлеткаў пацярпелі, выбегшы на шляхі з-за стаячага цягніка. 14-гадовая школьніца на станцыі Аранчыцы атрымала паражэнне электрычным токам кантактнай сеткі, узлезшы на дах грузавога вагона для фатаграфавання.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных шляхоў або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год