Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прэзентавала магчымасці транспартна-лагістычнага цэнтра Калядзічы прадстаўнікам кітайскіх кампаній-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь

09 кастрычніка 2015

Прэзентацыя была арганізавана ў рамках Беларускага транспартнага тыдня для ўсіх удзельнікаў транспартнага форуму, а таксама для прадстаўнікоў кітайскіх кампаній-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. Больш за 20 прадстаўнікоў 12 кітайскіх кампаній, акрэдытаваных у Беларусі, разам з супрацоўнікамі пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі наведалі транспартна-лагістычны цэнтр Калядзічы. Саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Лю Сюэсун заявіў: «Прадстаўнікі кітайскіх кампаній азнаёміліся з усімі наяўнымі ўмовамі. Можна сказаць, што ўмовы нас задавальняюць. Некаторыя кітайскія кампаніі ўжо абяцалі паспрабаваць праз гэтую пляцоўку прывозіць свае грузы». Як падкрэсліў генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ — транспартна-лагістычны цэнтр» Яўген Усянкоў: «Кітайскія кампаніі шукаюць надзейнага партнёра, які забяспечыць усе паслугі па дастаўцы грузаў. Я думаю, што убачыўшы сёння нашы магчымасці, яны зразумеюць, што мы тое прадпрыемства, з якім можна супрацоўнічаць і якое забяспечыць увесь комплекс і сэрвіс паслуг». Ужо цяпер дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» працуе з СЗАТ «БелДжы», кампаніямі «CUEC» і «NCPE», якім аказваецца комплекс транспартна-лагістычных паслуг ўзроўню 3PL-аператара.

 

Таксама дзве краіны зараз прымаюць меры для павелічэння экспарту з Беларусі ў Кітай. Як адзначыў Лю Сюэсун: «Па статыстыцы кітайскай мытні экспарт з Беларусі ў Кітай за першыя 8 месяцаў павялічыўся на 25% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года».

Сёння транспартна-лагістычны цэнтр Калядзічы — гэта найважнейшае звяно пры арганізацыі экспартна-імпартных грузавых перавозак, уключаючы кантэйнерныя перавозкі па Беларускай чыгунцы. Тут ажыцяўляецца апрацоўка і перавалка грузаў у рэгіёны Беларусі, а таксама ў краіны СНД, Балтыі і далёкае замежжа з выкарыстаннем магчымасцяў як чыгуначнага транспарту, так і інтэрмадальных перавозак.

Размяшчэнне станцыі Калядзічы на скрыжаванні II і IX Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў дае магчымасць хуткай пераадрасацыі транзітных патокаў ў напрамках Поўнач—Поўдзень—Поўнач і Усход—Захад—Усход. У бліжэйшай будучыні гэта дазволіць грузавому тэрміналу стаць паўнавартасным міжнародным перавалачным хабам, а Беларускай чыгунцы лагістычнай платформай Эканамічнага паясы Шаўковага шляху.

ПРЭС-РЭЛІЗ

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год